Маракоў расійскага сухагруза Ursa Major, якія танулі ў Міжземным моры, адмовілася прымаць на борт судна Oslo Carrier 3, што ішло пад сцягам Нарвегіі. Пра гэта паведамілі РИА «Новости» ў прэс-службе кампаніі «Абаронлагістыка», гэта ўладальнік расійскага судна.
«Пры падыходзе выратавальнай шлюпкі (з расійскімі маракамі. — Заўв. рэд.) да борта нарвежскае судна, частка экіпажа якога была рускамоўнай, адмовілася прымаць экіпаж Ursa Major, спасылаючыся на нейкую забарону», — расказаў прадстаўнік прэс-службы.
Нагадаем, Ursa Major — універсальны сухагруз, знаходзіўся ў эксплуатацыі ў «дачкі» расійскай абароннай кампаніі «Абаронлагістыка». Гэтая кампанія ўваходзіць у структуру ваенна-будаўнічага комплексу Мінабароны Расіі, займаецца забяспечаннем патрэбаў вайсковага ведамства па транспартаванні, захоўванні і вытворчасці прадукцыі ваеннага і спецыяльнага прызначэння.
Судна Ursa Major ішло з Санкт-Пецярбурга ва Уладзівасток. 23 снежня пацярпела крушэнне ў нейтральных водах паміж Іспаніяй і Алжырам. 14 членаў экіпажа выратаваныя, двое лічацца зніклымі без вестак.
У «Абаронлагістыцы» заявілі, што ў дачыненні да судна здзейсненая тэрарыстычная атака, дадаўшы, што пасля надзвычайнага здарэння на правым борце знойдзеная прабоіна памерам 50 см на 50 см.