Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  2. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  3. Умер папа Франциск
  4. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  5. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  6. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  7. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  8. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  9. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  10. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  11. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  12. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  13. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  14. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  16. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  17. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
Читать по-русски


Прайшлі суткі, але адказу на галоўнае пытанне «Што ж адбылося з вайскова-транспартным Іл-76?» не прагучала. У Крамлі заявілі, што чакаюць вынікаў расследавання ад расійскіх вайскоўцаў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна будзе настойваць на міжнародным разглядзе. Сабралі, што вядома пра катастрофу на гэты момант.

Утверждается, что это снято на месте крушения самолета Ил-76 в Белгородской области. Фото из телеграм-канал Daily Storm
Сцвярджаецца, што фота зробленае на месцы крушэння самалёта Іл-76 у Белгародскай вобласці. Фота з тэлеграм-канала Daily Storm

Пазіцыя Масквы

Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў «жахлівым актам» крушэнне вайскова-транспартнага Іл-76.

«Тое, што ўкраінцы забілі сваіх палонных, сваіх грамадзян, якія мусілі апынуцца ў сябе дома літаральна праз суткі, — гэта, вядома, жахлівы цалкам акт. Гэта не ўкладваецца ў галаве», — заявіў Пяскоў.

Каментуючы выказванне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра неабходнасць міжнароднага расследавання інцыдэнту, Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі згодныя на яго правядзенне, калі яно будзе разглядацца як «расследаванне злачынных дзеянняў кіеўскага рэжыму».

Нягледзячы на ўсе выпады на адрас украінскіх уладаў, Пяскоў заклікаў журналістаў дачакацца вынікаў расследавання, якое праводзяць расійскія вайскоўцы — «гэта іх прэрагатыва».

Чорныя скрыні і экіпаж

Расійскія экстранныя службы 25 студзеня паведамілі, што на месцы падзення самалёта былі знойдзеныя так званыя чорныя скрыні — маўленчы і параметрычны самапісцы. Іх перадалі следчым.

Прадстаўнік экстранных службаў заявіў, што «падчас дэталёвага абследавання абломкаў паветранага судна знойдзеныя сотні ўваходных адтулін ад паражальных элементаў ракеты» і самі паражальныя элементы, частка з якіх захрасла ў ашалёўцы. Вызначыць іх прыналежнасць можна толькі з дапамогай балістычнай экспертызы, дадаў ён.

Улады Арэнбургскай вобласці апублікавалі спіс экіпажа самалёта, які разбіўся. У ім шэсць прозвішчаў: гэта камандзір карабля Бяззубкін, памочнік камандзіра карабля Чміроў, штурман Высокін, бортінжынер Пілуеў, борттэхнік Жыцянёў, бортрадыст Саблінскі. Расследавальніцкі праект «Схемы» ўдакладняе, што экіпаж належаў да 117-га вайскова-транспартнага авіяцыйнага палка з дыслакацыяй у Арэнбургу.

Як вынікае з распаўсюджанага напярэдадні паведамлення Мінабароны Расіі пра крушэнне самалёта, на борце таксама было 65 украінскіх ваеннапалонных і трое суправаджальнікаў. Іншых пацверджанняў гэтай інфармацыі няма.

Версіі пра тое, хто ці што магло быць на борце

Гэты Іл-76 раней быў заўважаны за перавозкай зброі, расказаў у эфіры тэлемарафона ў чацвер, 25 студзеня, прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў.

«Гэты самалёт быў заўважаны ў аэрапорце „Энгельс-2“ Саратаўскай вобласці РФ для забяспечання БК (боекамплекта) стратэгічнай авіяцыі праціўніка. То-бок гэта тыя самыя ракеты, якія ляцяць па Украіне, украінскіх цывільных аб’ектах і мірнай інфраструктуры. Гэта той самы самалёт, які [дастаўляў] у Белгарадскую вобласць ракеты С-300 і С-400 для удараў па Харкаве і Харкаўскай вобласці. Па цывільных аб’ектах і цывільнай інфраструктуры», — адзначыў Юсаў.

Ён дадаў, што расіяне самі прызнаюцца ў тым, што нібыта транспартуюць украінскіх палонных вайсковымі самалётамі.

«То-бок самі расіяне кажуць пра тое, што сродкі, якія выкарыстоўваюцца для забяспечання сіл і сродкаў праціўніка, зброі, асабовага складу, выкарыстоўваюцца, імаверна, адначасова з транспартаваннем украінскіх ваеннапалонных? Тады гэта прызнанне ў чарговым ваенным злачынстве», — заявіў прадстаўнік украінскай разведкі.

Таксама Юсаў сцвярджае, што на борце Іл-76 мусілі знаходзіцца расійскія чыноўнікі, аднак у апошні момант ФСБ забараніла ім садзіцца на борт. Пра гэта ўкраінская разведка даведалася ўжо пасля крушэння самалёта. Звярнуў Юсаў увагу і на тое, што на распаўсюджаных расійскім бокам фота і відэа не відаць парэшткаў чалавечых целаў.

«Вядома з агентурных звестак у прыватнасці, што станам на ўчора ў Белгародскі морг трапіла ўсяго пяць цел. Уласна, гэтая колькасць адпавядае колькасці асабовага складу экіпажа таго ж Іл-76 — таго самага самалёта, які знаходзіўся ў складзе Вайскова-касмічных сіл Расіі», — заявіў прадстаўнік ГУР украінскай службе «Радыё Свабода».

Што далей будзе з абменам палоннымі

І Украіна, і Расія заявілі, што зацікаўленыя ў працягу гэтага працэсу.

«Украіна зацікаўленая ў тым, каб вяртаць сваіх абаронцаў, мы можам далей аддаваць палонных расіян. Аднак для гэтага Расія мусіць не гуляць у інфармацыйныя прапагандысцкія гульні, а працаваць над выкананнем міжнароднага гуманітарнага права», — заявіў Андрэй Юсаў.

«Мы не можам кінуць нашых хлопцаў, таму будзем размаўляць хоць з чортам, працаваць хоць з нячыстым, але нам трэба нашых хлопцаў выцягваць, у нас няма іншага выйсця, будзем размаўляць», — заявіў кіраўнік камітэта па абароне Дзярждумы Расіі Андрэй Картаполаў.

Нагадаем, вайскова-транспартны самалёт Іл-76 пацярпеў крушэнне ў Белгародскай вобласці Расіі 24 студзеня. На яго борце, паводле сцверджання расійскага боку, знаходзіліся 65 палонных вайскоўцаў УСУ, якія перавозіліся ў Белгародскую вобласць для абмену, шэсць чальцоў экіпажа самалёта і тры суправаджальнікі. Усе гэтыя людзі загінулі. У Міністэрстве абароны Расіі абвінавацілі Кіеў у здзяйсненні тэракту, заявіўшы, што самалёт быў збіты зенітна-ракетным комплексам з раёна населенага пункта Ліпцы Харкаўскай вобласці.

«Украінская праўда» са спасылкай на сваю крыніцу напісала, што самалёт перавозіў ракеты для ЗРК С-300, а яго падзенне — гэта праца УСУ. Аднак неўзабаве выданне выдаліла інфармацыю, што да крушэння датычныя УСУ.

У Галоўным упраўленні разведкі Украіны заявілі, што ў іх няма верагоднай інфармацыі пра тое, хто знаходзіўся ў Іл-76.

Служба бяспекі Украіны паведаміла пра завядзенне крымінальнай справы па артыкуле пра парушэнне законаў і звычаяў вайны КК Украіны.

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 205 КК РФ (Тэрарыстычны акт).

На патрабаванне Расіі Савет Бяспекі ААН 25 студзеня правядзе паседжанне ў сувязі з крушэннем у Белгародскай вобласці Іл-76.