Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  8. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  12. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  13. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  14. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  15. Умер папа Франциск
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі, што за мінулыя суткі пабілі два склады боепрыпасаў і яшчэ два важныя аб’екты. У Мінабароны РФ заявілі, што знішчылі некалькі складоў боепрыпасаў і адбілі шэраг атак УСУ. Ваенная разведка Вялікабрытаніі лічыць, што Расія фармуе новыя буйныя злучэнні, але без новай хвалі мабілізацыі гэта наўрад ці магчыма. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 525-ы дзень вайны.

Фото: Генштаб ВСУ
Украінскія вайскоўцы. Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: Пабітыя два склады боепрыпасаў і яшчэ два важныя аб’екты

«Уначы РФ нанесла чарговы ўдар іранскімі ўдарнымі БПЛА тыпу Shahed па Украіне. Інфармацыя пра наступствы гэтай тэрарыстычнай атакі пакуль удакладняецца», — расказалі ў Генштабе УСУ.

За суткі расійскія войскі нанеслі адзін ракетны і 75 авіяцыйных удараў, здзейснілі 68 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях УСУ і населеных пунктах. Імавернасць нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца высокай.

За мінулыя суткі, паводле звестак УСУ, адбылося больш за 40 баявых сутыкненняў:

— на Валынскім і Палескім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных змен;

— на Северскім і Слабажанскім напрамках праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Сопіча Сумскай вобласці, ажыццявіў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы больш за 25 населеных пунктаў;

— на Купянскім напрамку артылерыйскім і мінамётным абстрэлам падвергліся Топалі, Каменка, Фігаліўка, Двурэчная, Заходняе, Купянск і Кіслоўка Харкаўскай вобласці;

— на Ліманскім напрамку артылерыйскім абстрэлам падвергліся населеныя пункты Неўскае і Белагораўка Луганскай вобласці, а таксама Тарское, Верхнякаменскае, Спірное і Раздолаўка Данецкай вобласці;

— на Бахмуцкім напрамку расійскія войскі распачалі беспаспяховыя спробы аднавіць страчанае становішча на поўнач і захад ад Данецкай вобласці. Ад варожых артылерыйскіх абстрэлаў пацярпелі больш за 15 населеных пунктаў;

— на Аўдзееўскім напрамку пад шчыльным агнём авіяцыі і артылерыі праціўніка УСУ паспяхова адбілі атакі расійскіх войскаў у раёне Аўдзееўкі. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся больш за дзесяць населеных пунктаў;

— на Мар'інскім напрамку УСУ працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёне горада Мар'інка. Праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар каля Краснагораўкі. Ажыццявіў абстрэлы больш чым 15 населеных пунктаў;

— на Шахцёрскім напрамку праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Благадатнага і Старамаёрскага Данецкай вобласці. Правёў беспаспяховыя спробы аднавіць страчанае становішча на ўсход ад Старамаёрскага. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся больш за 15 населеных пунктаў;

— на Запарожскім напрамку праціўнік засяроджвае асноўныя намаганні на недапушчэнні далейшага прасоўвання УСУ. Вораг нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Арэхава Запарожскай вобласці. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся больш за 15 населеных пунктаў;

— на Херсонскім напрамку артылерыйскім абстрэлам падвергліся больш за дзесяць населеных пунктаў;

«УСУ працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах, ажыццяўляюць мерапрыемствы контрбатарэйнай барацьбы», — адзначылі ў Генштабе.

Украінская авіяцыя нанесла восем удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка, адзін — па камандным пункце і яшчэ адзін — па зенітна-ракетным комплексе. Украінскія ракетчыкі і артылерысты пабілі 14 артылерыйскіх сродкаў на агнявых пазіцыях, чатыры станцыі радыёэлектроннай барацьбы, чатыры пункты кіравання, раён канцэнтрацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, шэсць сродкаў супрацьпаветранай абароны, тры раёны канцэнтрацыі асабовага складу, склад боепрыпасаў і яшчэ два важныя аб’екты ворага.

Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: Знішчылі некалькі складоў боепрыпасаў, адбілі атакі УСУ

«Цягам сутак Узброеныя сілы Украіны працягвалі спробы наступальных дзеянняў на Данецкім, Паўднёва-Данецкім, Запарожскім, Купянскім і Чырвоналіманскім напрамках», — паведамілі ў Мінабароны Расіі.

— На Данецкім напрамку зладжанымі дзеяннямі падраздзяленняў Паўднёвай групоўкі войскаў у цесным узаемадзеянні з авіяцыяй і артылерыяй паспяхова адбітыя 12 атак праціўніка. Акрамя таго, нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Часаў Яр, Белая Гара, Краснагораўка, Курдзюмаўка і Дзяржынск Данецкай вобласці. У раёне горада Славянск знішчаны склад боепрыпасаў аператыўна-тактычнай групы УСУ «Ліман».

Страты праціўніка склалі да 295 украінскіх вайскоўцаў, два танкі, тры баявыя браніраваныя машыны, чатыры пікапы, артылерыйская сістэма М777 вытворчасці ЗША, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», а таксама дзве гаўбіцы Д-20 і адна Д-30.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў «Усход», ударамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм паспяхова адбітая атака праціўніка ў раёне населенага пункта Ураджайнае Данецкай вобласці.

Страты УСУ склалі звыш 210 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab польскай вытворчасці, а таксама колавая самаходная гаўбіца «Багдана».

— На Запарожскім напрамку актыўнымі дзеяннямі расійскіх падраздзяленняў, ударамі авіяцыі і агнём артылерыі адбітыя чатыры атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Рабоціна і Пяціхаткі Запарожскай вобласці. У раёне населенага пункта Малая Такмачка знішчаны склад боепрыпасаў 15-й брыгады Нацгвардыі Украіны.

Страты праціўніка склалі звыш 220 украінскіх вайскоўцаў, адзін танк, дзве баявыя машыны пяхоты і два аўтамабілі.

— На Купянскім напрамку штурмавыя атрады Заходняй групоўкі войскаў, наступаючы ў кірунку населеных пунктаў Навасёлаўскае Луганскай вобласці і Цімкаўка Харкаўскай вобласці, палепшылі тактычнае становішча. У раёне населенага пункта Навасёлаўскае паспяхова адбітыя дзве атакі падраздзяленняў 25-й паветрана-дэсантнай брыгады. Ударамі штурмавой авіяцыі і агнём артылерыі нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Цімкаўка, Катляроўка, Першатраўневае Харкаўскай вобласці, Навасёлаўскае і Арцёмаўка Луганскай вобласці.

Страты праціўніка склалі больш за 40 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, баявая машына РСЗА «Град», самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab, дзве самаходныя гаўбіцы «Гваздзік», самаходная артылерыйска-мінамётная ўстаноўка «Нона», самаходная гаўбіца «Мста-С», а таксама гармата «Мста-Б».

— На Чырвоналіманскім напрамку падраздзяленнямі групоўкі войскаў «Цэнтр», ударамі армейскай авіяцыі і агнём артылерыі паспяхова адбітая атака праціўніка ў раёне населенага пункта Нававодскае Луганскай вобласці. Акрамя таго, нанесенае комплекснае агнявое паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Тарское, Грыгораўка Данецкай вобласці і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці.

За суткі забітыя да 115 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя чатыры баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, артылерыйская ўстаноўка М777 вытворчасці ЗША, самаходная гаўбіца «Гваздзік», а таксама гармата Д-30.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі сутак страты праціўніка склалі да 45 вайскоўцаў, тры аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя», а таксама тры гаўбіцы «Мста-Б».

Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя пабілі 96 артылерыйскіх падраздзяленняў УСУ на агнявых пазіцыях, жывую сілу і ваенную тэхніку ў 118 раёнах. У раёне горада Арэхаў Запарожскай вобласці пабіты пункт кіравання 15-й брыгады Нацгвардыі Украіны. У раёнах населеных пунктаў Агурцова Харкаўскай вобласці і Дружкоўка Данецкай вобласці знішчаныя склады боепрыпасаў і паліва 60-й механізаванай брыгады УСУ;
  • сродкамі супрацьпаветранай абароны перахопленыя 12 рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаныя 28 украінскіх беспілотных лётных апаратаў.
Иллюстрация: Минобороны РФ
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Ваенная разведка Вялікабрытаніі: Расія фармуе новыя злучэнні, але без новай хвалі мабілізацыі гэта наўрад ці магчыма

У апошнія два месяцы Расія, імаверна, пачала фармаваць новыя буйныя злучэнні, каб узмацніць свае наземныя сілы. Да іх адносіцца 25-я агульнавайсковая армія, гаворыцца ў штодзённай зводцы ваеннай разведкі Вялікабрытаніі.

«Пасля ўварвання ва Украіну Расія ў асноўным задзейнічала мабілізаваных рэзервістаў для папаўнення наяўных падраздзяленняў або ў складзе пяхотных частак тэрытарыяльнай абароны. РФ рэдка стварала новыя агульнавайсковыя фарміраванні, якія мусілі стаць самадастатковай сілай. Выключэнне склаў створаны летам 2022 года 3-і армейскі корпус, які ў цэлым паказаў сябе дрэнна», — расказалі ў Мінабароны Вялікабрытаніі.

У разведцы лічаць, што любое новае фарміраванне будзе выкарыстоўвацца ў якасці рэзерву ва Украіне. Аднак у доўгатэрміновай перспектыве Расія імкнецца ўзмацніць свае сілы для супрацьстаяння з NATO.

У Мінабароны Вялікабрытаніі ўпэўненыя, што без новай хвалі мабілізацыі Расія наўрад ці знойдзе дастатковую колькасць людзей, каб укамплектаваць хаця б адну новую армію.

Інстытут па вывучэнні вайны: Герасімаў, імаверна, захавае сваю пасаду. Мінабароны РФ працягвае пазіцыянаваць яго як эфектыўнага камандуючага

«Мінабароны Расіі працягвае пазіцыянаваць начальніка Генеральнага штаба Валерыя Герасімава як эфектыўнага і ўцягнутага камандуючага, які кіруе тэатрам ваенных дзеянняў ва Украіне», — пішуць аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Эксперты адзначаюць, што 1 жніўня Мінабароны РФ апублікавала відэа, на якім Герасімаў, як паведамляецца, інспектуе перадавы камандны пункт на захадзе Запарожскай вобласці і атрымлівае даклад пра ўкраінскія аперацыі і расійскую абарону ў гэтым раёне.

«Гэты відэазапіс — адзін з першых публічных выступаў Герасімава пасля мяцяжу ПВК Вагнера. Ён сведчыць пра тое, што Мінабароны РФ працягвае прапагандаваць ролю Герасімава як камандуючага тэатрам ваенных дзеянняў», — лічаць аналітыкі ISW.

Некаторыя расійскія крыніцы раней сцвярджалі, што пасля бунту ПВК Вагнера Герасімава на пасадзе замяніў генерал-палкоўнік Міхаіл Цяплінскі, але эксперты ISW не змаглі праверыць гэтыя чуткі і лічаць, што Герасімаў, імаверна, захавае сваю пасаду.

Ключавыя высновы ISW:

  • украінскія войскі працягвалі контрнаступальныя аперацыі як мінімум на трох участках фронту і, як паведамляецца, 1 жніўня прасунуліся ў раёне Крамянной і Бахмута;
  • расійскія кампаніі, якія не знаходзяцца пад санкцыямі Захаду, працягваюць вербаваць добраахвотнікаў для ўдзелу ў вайне ва Украіне;
  • расійскія войскі 1 жніўня вялі наступальныя дзеянні на мяжы Купянск — Сватава — Крамянная, у раёне Бахмута, на рубяжы Аўдзееўка — Данецк, на мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей, на захадзе Запарожскай вобласці.
Карта основных направлений боевых действий на 1 августа. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 1 жніўня. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні праціўнікаў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.