Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Беларуса-эмігранта Руслана Зубкова будуць судзіць пасля вяртання на радзіму. Падрабязнасці справы паведамляе «Наша Ніва».

Руслан Зубкоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Руслан Зубкоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Руслану Зубкову 26 гадоў. Ён родам з горада Высокае Камянецкага раёна — самага заходняга горада Беларусі. Пасля школы адвучыўся на слесара-зваршчыка ў аграрным каледжы ў родным горадзе. Пасля пераехаў у Брэст, у 2019 нейкі час працаваў рабочым у Расіі.

Мяркуючы па сацсетках, Руслан у апошнія гады жыў і працаваў у Польшчы. Ён любіць падарожнічаць, а ў ліпені 2023 шукаў працу рознарабочым у Кракаве або ваколіцах. Апошні раз ён абнаўляў сацсеткі ў верасні 2023 года.

У снежні 2023 года Зубкова ўнеслі ў спіс удзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання «Расія — гэта зло». Гэта невялікі тэлеграм-чат на 135 чалавек, дзе актыўныя цяпер толькі тры чалавекі.

Мяркуючы па ўсім, гэта звязана з тым, што Руслан меў дрэнна абаронены тэлеграм-акаўнт. У такім выпадку ён, на жаль, ніяк не мог абараніцца постфактум — нават калі б выдаліў тэлеграм-акаўнт.

Калі і чаму Зубкоў вярнуўся ў Беларусь — загадка. Магчыма, ён проста не ведаў пра тое, што яго ўключылі ў спіс удзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання.

У лютым 2024 года Руслана аб’яўлялі ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі — гэта значыць, што на той момант ён яшчэ быў на свабодзе.

Калі Руслан быў затрыманы — таксама невядома. У першы раз яго судзілі ў чэрвені 2024 года за «абразу Лукашэнкі» ў Камянецкім раённым судзе. Прысуд невядомы.

Цяпер Зубкова пачынаюць судзіць зноў. Працэс пачнецца 10 лютага 2025 года ў Брэсцкім абласным судзе. Хлопца абвінавачваюць па двух артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361−4 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.