Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


/

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю правёў аперацыю з сілавой падтрымкай спецназа, створанага два гады таму, паведаміла прэс-служба Унутраных войскаў МУС 4 снежня. Сілавікі ўварваліся ў некалькі дамоў са зброяй, каб у выніку «адпрацаваць» двух чалавек.

Силовики из отряда "Рысь" проводят "операцию ДФР КГК". Скриншоты видео Внутренних войск МВД
Сілавікі з атрада «Рысь» праводзяць «аперацыю ДФР КДК». Скрыншоты відэа Унутраных войскаў МУС

Сілавікі затрымалі беларусаў, якія фінансавалі «Узброеныя сілы Украіны і экстрэмісцкія арганізацыі». У тэлеграм-канале Унутраных войскаў паведамленне суправаджалася відэа. Паказана, як у цёмны час сутак:

  • адзін супрацоўнік дапамагае іншаму пералезці праз плот;
  • сілавікі ламаюць дзверы кватэры;
  • заходзяць у жыллё, выкарыстоўваючы страбаскопы;
  • свецяць на паўголага чалавека ў цёмным пакоі;
  • разразаюць плот з металапрофілю каля прыватнага дома, каб зайсці ў двор са шчытом.

Да гэтых акцый прыцягваўся атрад спецыяльнага прызначэння «Рысь», створаны ў 2022 годзе пад кіраўніцтвам камандуючага Унутранымі войскамі Мікалая Карпянкова.

«Падчас „адпрацоўкі“ ў двух жыхароў Магілёва знойдзеныя і забраныя мабільныя тэлефоны і камп’ютарная тэхніка, з [дапамогай] якіх ажыццяўлялася злачынная дзейнасць, а таксама 62 970 даляраў ЗША і 4300 беларускіх рублёў», — паведамілі ва Унутраных войсках.

Нагадаем, у 2022−2023 гадах ва Унутраных войсках былі створаныя новыя атрады спецназа, уключаючы згаданы «Рысь», — іх прыцягваюць у тым ліку да «палітычных» затрыманняў — напрыклад, у ліпені ў Гродне спецназаўцы затрымалі чалавека, які зняў чаргу ў ДАІ, у сакавіку — таго, які пісаў каментары.