Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


/

У TikTok з’явілася відэа з пацукамі, якія разгульваюць у раёне сталічнага Камароўскага рынку. У заапарку лічаць, што гэта хатнія гадаванцы, якіх хтосьці выкінуў, і маразоў яны не перажывуць, піша дзяржагенцтва «Мінск-Навіны».

@dashdolls888

Выбросили домашних крыс на Кульман (

♬ оригинальный звук — budnayavoronkova

Адміністрацыя Камароўкі патлумачыла, што пацукоў падкінулі.

— Да нас пацукі ніякага дачынення не маюць, відэа знятае на скрыжаванні вуліц Кульман і Куйбышава, гэта адзін з кветнікаў побач з крытым паркінгам, — расказаў намеснік генеральнага дырэктара па развіцці Камароўскага рынку Іван Ткачук.

Заатэхнік 1-й катэгорыі сталічнага заапарка Ірына Орліс сцвярджае, што на відэа адназначна хатнія пацукі — пра гэта можна меркаваць з афарбоўкі і паводзін:

— У нашай краіне дзікія пацукі так нахабна сябе не паводзяць. Яны даўно вывучылі, што з імі змагаюцца, і так відавочна на кантакт не пойдуць. Адназначна нейкі бессаромны чалавек выкінуў хатніх гадаванцаў. І відавочна не пару дзён таму, калі ўлічыць, што мы бачым не толькі дарослых асобін, але і малых, што вывеліся, хутчэй за ўсё, у норцы, якую жывёліны абсталявалі ў каранях дрэваў, — расказала спецыялістка.

Паводле яе, хатнія гадаванцы кепска пераносяць маразы, і калі іх не адлавіць, то, хутчэй за ўсё, жывёлы загінуць.

Але замілоўвацца не варта: хатнія пацукі могуць быць больш небяспечныя, чым іх дзікія суродзічы, бо лепш ведаюць звычкі людзей і зусім нас не баяцца, а розныя захворванні пераносяць не горш.