Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


/

Міністэрства інфармацыі пакуль не блакуе сацыяльныя сеткі, бо на іх могуць працаваць дзяржаўныя СМІ. Пра гэта ў эфіры дзяржтэлеканала СТБ заявіў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Мы сапраўды пакуль на сённяшні дзень не ідзём на нейкія радыкальныя крокі па блакаванні канкрэтных сацыяльных сетак цалкам, выдатна разумеючы, што сёння на гэтых пляцоўках, хай і з пэўнымі абмежаваннямі, нашыя дзяржаўныя СМІ, а значыць мы, маюць магчымасць выхаду на досыць шырокую аўдыторыю», — сказаў ён.

Пры гэтым ён адзначыў, што пакуль беларускія дзяржмедыя могуць працаваць на замежных лічбавых платформах, «але заўтра можа так скласціся, што ў нас такой магчымасці не будзе».

«І, безумоўна, мы павінныя мець нейкі запасны варыянт, акурат вось гэтая платформа VIDEOBEL скіраваная на вырашэнне гэтай задачы. Зразумела, што гэта не беларускі YouTube, але тым не менш гэта досыць змястоўная і цікавая OTT-платформа з беларускім кантэнтам, з беларускай праўдай, якая сёння запатрабаваная наведнікамі гэтага інтэрнэт-рэсурсу», — дадаў Кунцэвіч.

Намеснік міністра таксама лічыць, што Беларусь — не адзіная краіна, якая хоча, каб лічбавыя платформы выконвалі нацыянальнае заканадаўства.

«І я хацеў звярнуць увагу на спробу Еўрасаюза, які прымае такое кансалідаванае рашэнне і ўводзіць жорсткія правілы для буйных лічбавых платформаў, яны працуюць разам. Не кожная еўрапейская краіна паасобку, а менавіта разам праз структуры Еўрасаюза. І, як мне здаецца, гэта і для нас у пэўнай ступені прыклад. Мы таксама можам разам з нашымі дружалюбнымі краінамі праз інтэграцыйныя пляцоўкі, такія як ЕАЭС або АДКБ, ініцыяваць такога кшталту рашэнні. Над гэтым проста трэба думаць», — дадаў ён.