Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


/

У пачатку тыдня праваабаронцы выпусцілі даклад пра катаванні і жорсткае абыходжанне ў гомельскай жаночай калоніі № 4, заснаваны на інтэрв'ю з былымі палітвязнямі. Вызваленыя жанчыны называлі імёны супрацоўнікаў калоніі, якія стваралі найцяжэйшыя ўмовы для іх. Аднаго чалавека згадвалі часцей за іншых — гэта аператыўны супрацоўнік Аляксандр Кузняцоў. Праваабаронцы атрымалі дзевяць розных сведчанняў пра яго самога і яго здзеклівыя «пакаранні». «Люстэрка» прыводзіць сведчанні тых, хто пацярпеў ад яго дзеянняў, і расказвае, што вядома пра гэтага чалавека.

Фото предоставлено сообществом BELPOL
Аляксандр Кузняцоў. Фота ад супольнасці BELPOL

Расследаванне «Катаванні і жорсткае абыходжанне ў гомельскай жаночай калоніі № 4» падрыхтаваў Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі. Гэта спецпраект праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва», заснаваны разам з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі.

Для даследавання аўтары дакумента вывучылі 20 інтэрв'ю з былымі жанчынамі-палітвязнямі, якія адбывалі пакаранне ў ПК-4 у перыяд з траўня 2021 да лютага 2024 года. Інтэрв'ю падрыхтавалі праваабаронцы «Вясны» і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. Усе персанальныя звесткі з інтэрв'ю выдаленыя, каб не стварыць новых складанасцяў і праблем для жанчын-асуджаных, якія застаюцца ў няволі.

«Самы заўзяты»

— Усе самыя такія жудасныя гісторыі, якія, я думаю, усе расказваюць, і я ў тым ліку, звязаныя звычайна з Кузняцовым, — расказала праваабаронцам адна з былых палітзняволеных.

Паводле вызваленых жанчын, Аляксандр Кузняцоў быў аператыўным куратарам атрада № 9, які называлі прэс-атрадам. Нагадаем, як сведчаць вызваленыя жанчыны, у гэтым атрадзе пастаянна адбываліся правакацыі, там было мноства зняволеных, якія пагадзіліся супрацоўнічаць з адміністрацыяй калоніі. Праз такіх людзей супрацоўнікі «падстаўлялі» палітычных.

Таксама Кузняцоў працаваў у атрадзе № 18, калі там адбывала пакаранне Марыя Калеснікава.

— Кузняцоў — гэта самы быў жудасны аператыўны супрацоўнік там. Ён арганізоўваў <…> дзявяты атрад, «прэс-атрад», гэта яго была праца, яго рук праца. Потым у 18-м ён быў аператыўнікам, дзе Маша была Калеснікава. Ён самы заўзяты такі, — успамінала зняволеная, якая прайшла праз гэтую калонію.

«Проста пачалі чыніць нейкую дзікасць»

Вось як адна са зняволеных успамінала сустрэчы з Аляксандрам Кузняцовым і яго калегам, аператыўнікам жаночай калоніі Андрэем Проніным:

— Андрэй Пронін — рэжымнік, аператыўнік — Кузняцоў. Ні з таго ні з сяго зачыніліся са мной у капцёрцы… І проста пачалі чыніць нейкую дзікасць. «Ты чо, ты хто такая? Чо, табе падабаецца сядзець, так? Ты ў штрафны ізалятар трапіш, у цябе там усе валасы павыпадаюць». Я кажу: «Добра, прабачце, а ў чым рэч?» — «А рэч у тым, што ты здраднік радзімы».

Са словаў былых зняволеных, менавіта Аляксандр Кузняцоў ініцыяваў калектыўныя «пакаранні», падчас якіх ім даводзілася займацца бессэнсоўнай і зневажальнай працай. Жанчыны, што выйшлі з калоніі, адзначаюць, што практыка з’явілася менавіта з яго прыходам:

— Раззлаваўся на атрад, у асноўным на палітвязняў… Сказаў усім узяць брускі мыла гаспадарчага і ўзбіць іх да пены… І потым прыбіраць падлогу, намыльваць яе васьмёркамі проста. Калі ты робіш гэта не так, пачынаецца ціск, крыкі… Увесь свой вольны час ты сядзіш і шчоткай надрайваеш васьмёркамі падлогу да таго моманту, пакуль ён не скажа, што можна спыніцца…

Заключенные ИК № 4 в Гомеле. Фото: TUT.BY
Зняволеныя ПК № 4 у Гомелі. Фота: TUT.BY

Таксама экс-зняволеныя кажуць, што менавіта Кузняцоў «прыдумаў» пакаранне «скрынкамі» — калі жанчыны былі вымушаныя насіць уласныя рэчы з паверха на паверх. Яшчэ адно яго «вынаходніцтва» — падоўгу стаяць на дварэ ці хадзіць строем коламі. Вось сведчанні тых, хто сутыкнуўся з яго здзеклівымі даручэннямі:

— Ён вельмі любіў калектыўныя пакаранні, калі ўвесь атрад шыхтуецца на дварэ. І вось ён так вось прымушаў нас стаяць гадзіну, дзве таксама зімой. Гэта быў канец лістапада, Снежань.

— Потым ён прыдумаў яшчэ такое пакаранне: выносілі шконку з жылой секцыі на двор, і ўвесь атрад мусіў па чарзе расправіць ложак і заправіць. Гэта было летам, я памятаю, была невыносная спёка, хтосьці там падаў без прытомнасці…

Што даведалася пра Кузняцова «Люстэрка»?

Аляксандру Кузняцову цяпер 33 гады. Паводле інфармацыі аб’яднання BELPOL, ён нарадзіўся ў Гомелі, скончыў крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС.

Быў оперупаўнаважаным аператыўнага аддзела СІЗА № 3 у Гомелі, а пасля — намеснікам начальніка рэжымнага аддзела тамсама. У 2017 годзе стаў оперупаўнаважаным у жаночай ПК № 4 — таксама ў Гомелі. Ужо праз год — у 2018-м — пайшоў на павышэнне, яго прызначылі старшым оперупаўнаважаным.

Аляксандра Кузняцова не заўсёды так звалі. Раней ён насіў прозвішча Джасаў, якое атрымаў ад айчыма. У 2014 годзе мужчына ўзяў прозвішча маці і стаў Кузняцовым.

Ва ўласнасці мужчыны знаходзіцца дом у прыватным сектары на вуліцы Вясновай у Гомелі. На публічнай кадастравай карце паказана, што ён знаходзіцца на ўчастку плошчай 15 сотак. Мяркуючы са звестак сэрвісу «Яндэкс Панарамы», гэта непрыкметная аднапавярховая пабудова.

Аляксандр Кузняцоў не выязджаў за мяжу, вынікае са звестак BELPOL. Таксама ён не быў жанаты, вынікае з даступнай інфармацыі аб’яднання. Яго мама працуе прыбіральшчыцай на адным з гомельскіх прадпрыемстваў.

У Аляксандра няма старонак у сацсетках, дзе ён быў бы зарэгістраваны пад сваім імем, не знайшлі мы яго і ў мэсэнджарах. У папулярным расійскім сэрвісе «прабіву» немагчыма атрымаць інфармацыю пра чалавека з такімі ж прозвішчам, імем і імем па бацьку, як у Аляксандра. Бот паказвае паведамленне «Праваўладальнік абмежаваў вынікі па гэтым запыце». З такой заяўкай могуць звярнуцца да адміністратараў сэрвісу тыя, хто не хоча, каб іншыя даведаліся што-небудзь пра іх.

Чытайце таксама