Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  3. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  6. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  7. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  8. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  11. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  14. Умер папа Франциск
  15. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У першай палове дня 18 ліпеня на сталіцу абрынулася залева. Некаторыя вуліцы затапіла, на шэрагу маршрутаў спыніўся грамадскі транспарт.

Відэа наступстваў непагадзі з’явіліся ў сацсетках. На апублікаваных роліках — затопленыя ўчасткі вуліц Прытыцкага, Грыбаедава, мора ля ТРЦ Palazzo, велізарнае возера ў раёне парку Чалюскінцаў.

На вуліцы Веры Харужай знесенае ветрам дрэва звалілася на прыпаркаваныя аўтамабілі.

 

Якія ўчасткі падтапіла

Паводле звестак МНС, «праз інтэнсіўнае выпадзенне ападкаў» падтапленні зафіксаваныя на наступных участках:

  • Фрунзенскі раён — вул. Кальварыйская, 29 (насупраць), вул. Глебкі, 129 (насупраць);
  • Цэнтральны — скрыжаванне пр. Пераможцаў і вул. Арлоўскай, скрыжаванне пр. Пераможцаў — МКАД, вул. Арлоўская, Чарвякова, скрыжаванне пр. Пераможцаў і праезду Дразды, вул. Багдановіча, Нікіціна;
  • Першамайскі — у раёне вул. Грыбаедава, вул. Каліноўскага, Кнорына і вул. Карбышава;
  • Савецкі, Партызанскі — вул. Я. Коласа, вул. Дарашэвіча, пр-т Незалежнасці, вул. Казлова.

«У месцах падтапленняў працуе тэхніка МНС і Рэмаўтадара», — расказалі ў МНС.

@v.filatov #Минск #погода #беларусь #новости ♬ Beat Automotivo Tan Tan Tan Viral — WZ Beat
@grune4ka #ливеньвминске #ливень #потоп #ливневкинесправляются #обычноедело #плывут #бульбуль #кораблики ♬ Это было летом (cover) — Дмитрий Тесловский
@second_rublik #минск ♬ оригинальный звук — Rublik

Грамадскі транспарт стаіць

Станцыя «Парк Чалюскінцаў» каля 12.00 была часова закрытая для пасажыраў у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, праінфармаваў Мінскі метрапалітэн. У 12.38 яе адкрылі.

Як паведамляе Мінсктранс, праз залеву на некаторых маршрутах спыніўся грамадскі транспарт.

  • Так, на праспекце Пушкіна, вуліцах Альшэўскага, Матусевіча, Прытыцкага ў абодвух напрамках адбылося прыпыненне руху тралейбусаў № 10, 33, 38, 39, 47, 77 і аўтобусаў № 49, 62э, 69, 107, 130.

Рух на гэтых маршрутах адноўлены ў 11.15.

  • На праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках спыніліся тралейбусы на маршруце № 10 і аўтобусы на маршрутах № 1, 44, 136, 133, 119с.

Рух гэтых маршрутаў адноўлены ў 11.17.

  • На вуліцах Кальварыйскай, Пінскай у абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 7, 9, 44, на вуліцах Сурганава, Куйбышава ў напрамку вуліцы Арлоўскай.

Рух гэтых маршрутаў адноўлены ў 11.12.

  • На бульвары Шаўчэнкі ў абодвух напрамках спыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 22, 40.
  • З 11.12 на Лагойскім тракце, вуліцы Валгаградскай у абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух трамваяў на маршрутах № 1, 5, 6.
  • З 11.13 на вуліцы Карбышава ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршруце № 1.

Рух адноўлены ў 12.20.

  • З 11.17 на вуліцах Валгаградскай, Коласа ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух аўтобусаў на маршрутах № 37, 80, 113с, 115Э, 145с.
  • З 11.30 на вуліцах Кядышкі, Славінскага ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 35,38.

Рух адноўлены ў 12.20.

  • З 11.35 на вуліцах Русіянава, пр-т Незалежнасці ў напрамку вул. Каліноўскага праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 61,37,41 аўтобусаў № 2т, 31,99,135,139,167,169,195,194с, 300э.
  • З 11.43 на Лагойскім тракце, вуліцы Кальцова ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух аўтобусаў на маршрутах № 13,80,113 з, 115Э, 145с, 143с, трамваяў на маршрутах № 1,5,6.
  • З 11.50 на вуліцах Даўгабродская, Батанічная ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух трамваяў на маршрутах № 3,6,7.

Рух гэтых маршрутаў адноўлены ў 12.13.

  • З 11.50 на вуліцы Купалы ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух аўтобусаў на маршруце № 57.

Рух адноўлены ў 12.15.

  • З 12.01 на праспекце Партызанскі, 19 у напрамку вуліцы Кашавога праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 3,16,19,36,59 .

Рух адноўлены ў 12.30.

  • З 12.07 на вуліцы Гінтаўта ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 37,42.
  • З 12.20 на вуліцах Кабушкіна, Малініна, Крупскай праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 19,50,49.

Рух адноўлены ў 12.52.

  • З 12.32 на вуліцы Ангарская, 5 у напрамку пр-та Партызанскі праз надвор’е прыпыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 3,34.
  • З 12.44 на вуліцы Сталетава, 22 у напрамку вул. Запарожская праз надвор’е прыпыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 33,34,35,92.

ДАІ раіць адмовіцца ад паездак

У сувязі з непагаддзю сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў «устрымлівацца ад паездак на асабістым транспарце ў моцны дождж».

«Залева выклікала падтапленні некаторых сталічных вуліц. Рух транспарту ў гэтых месцах ускладнены. На гэтых участках вулічна-дарожнай сеткі інспектары ДАІ ажыццяўляюць рэгулявальныя дзеянні», — паведамілі ў ДАІ.

У ДАІ параілі таксама падчас моцнага дажджу і ветру «паркаваць свае аўтамабілі ўдалечыні ад дрэваў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый».

«Калі непагадзь заспела ў асабістым транспарце, не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткі. Трэба павольна перамясціцца ў крайні правы шэраг або з’ехаць на ўзбочыну і спыніцца. Не лішнім будзе ўключыць аварыйную сігналізацыю. Пешаходам варта быць асабліва асцярожнымі падчас пераходу праезнай часткі і знаходжання паблізу дарогі», — дадалі ў ведамстве.

А было папярэджанне?

Нагадаем, Белгідрамет абвясціў на 18 ліпеня аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь. Аднак паводле прагнозу моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру прагназаваліся «днём у паўднёва-ўсходніх раёнах» краіны. Увагу на гэта звярнуў тэлеграм-канал пра надвор’е «Nadvorie».