Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  3. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  6. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  7. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  8. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  11. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  14. Умер папа Франциск
  15. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


Трапічнае паветра з Афрыкі працягне павышаць тэмпературу, пік спёкі чакаецца ў выходныя. У аўторак, 16 ліпеня, яна спадзе да +24…+31°С. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

«Ночы стануць вельмі цёплымі і душнымі — +17… 24 °C. Днём паветра па краіне прагрэецца да +30…+34°С градусаў, а ў паўднёвых раёнах слупкі тэрмометраў будуць пераадольваць адзнакі ў +35…+37°С. У нядзелю па паўднёвым усходзе ёсць імавернасць, што пік тэмпературы дасягне +38°С. І толькі месцамі тэмпература паветра складзе +25…29°С»,-расказалі сіноптыкі.

У суботу, 13 ліпеня, месцамі па краіне прагназуюцца дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы падымецца да +17…+23°С, а ўдзень — да +32…+37°С. На поўначы месцамі будзе +29…+31°С.

У нядзелю, 14 ліпеня, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі 15−20 м/с. Тэмпература паветра ўначы дасягне +18…+24°С, а ўдзень будзе ў межах ад 25 градусаў на паўночным захадзе да 38 градусаў на паўднёвым усходзе.

Гарачае надвор’е захаваецца і ў панядзелак. Паводле папярэдняга прагнозу, дыхаць стане лягчэй з аўторка, калі дзённыя максімумы будуць у межах 24−31 градуса.

У панядзелак, 15 ліпеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць +16…+23°С, днём — ад 25 градусаў на паўночным захадзе да 36 градусаў на паўднёвым усходзе.

У аўторак, 16 ліпеня, пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах на ўсходзе рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Уначы будзе +12…+19°С, удзень — +24…+31°С.

У сераду, 17 ліпеня, ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Сіноптыкі абяцаюць ноччу +12…+19°С, днём — +24…+30°С, а на поўдні — да +32°С.