Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  4. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  10. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  11. Умер папа Франциск
  12. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


У Telegram і Viber ёсць функцыя, якая дазваляе аўтаматычна захоўваць прагледжаныя фота і відэа ў галерэі тэлефона. Падчас праверак тэхнікі (напрыклад, на мяжы) гэтая асаблівасць мэсэнджараў можа выклікаць праблемы, бо на дэвайсе могуць застацца медыяфайлы з забароненых у Беларусі каналаў і чатаў. Расказваем, як адключыць функцыю.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Як працуе функцыя аўтазахавання фота і відэа

Калі яна ўключаная, кожны раз, калі вы адкрываеце стужку канала, групы або атрымліваеце фота і відэа ў асабістых паведамленнях, медыяфайлы не проста падгружаюцца ў самым мэсэнджары, але і захоўваюцца ў галерэі на вашым смартфоне. Частка з іх (зноў жа — у залежнасці ад наладак мэсэнджара) можа захоўвацца на тэлефоне пэўны час, а потым выдаляцца.

Аўтазахаванне кепскае з дзвюх прычын. Па-першае, яно забівае памяць прылады, праз што часта сам мэсэнджар (асабліва гэта датычыць Telegram) пачынае горш працаваць: абнаўленні чатаў і каналаў запавольваюцца, вашыя паведамленні адпраўляюцца з затрымкай і інш. Пры гэтым захоўванне фота і відэа на тэлефоне не мае вялікага сэнсу, бо медыяфайлы пастаянна захоўваюцца на хмарных серверах самога мэсэнджара.

Па-другое, аўтазахаванне можа стаць пагрозай для бяспекі ўладальніка тэлефона. У Беларусі сілавікі правяраюць дэвайсы падчас перасячэння мяжы ці на допытах (напрыклад, падчас выкліку на гутарку ў КДБ па справах пра данаты, якія ўжо закранулі тысячы людзей). У такой сітуацыі чалавек мог, скажам, пачысціць сацсеткі, чаты і групы, але не заўважыць фота на палітычныя тэмы, якія Telegram аўтаматычна загружаў у адпаведную папку.

Як адключыць

Спачатку трэба выдаліць ўжо загружаныя файлы. У Telegram заходзім у «Налады» — «Дадзеныя і памяць» — «Выкарыстанне памяці». Там націскаем «Вычысціць кэш». Потым заходзім у папку пад назвай Telegram у галерэі вашага тэлефона — і правяраем, што там засталося.

Раздел "Использование памяти" в настройках Telegram. Фото: "Зеркало"
Раздзел «Выкарыстанне памяці» у наладах Telegram. Фота: «Люстэрка»

У Viber заходзім у «Налады» — «Памяць». Націскаем «Вычысціць кэш». Потым заходзім у папку пад назвай Viber у галерэі вашага тэлефона — і правяраем, што там засталося.

Раздел "Память" в настройках Viber. Фото: "Зеркало"
Раздзел «Памяць» у наладах Viber. Фота: «Люстэрка»

Цяпер адключаем аўтазахаванне файлаў у наладах мэсэнджараў.

У Telegram заходзім у «Налады» — «Дадзеныя і памяць». Адключаем ўсе бегункі ў раздзеле «Захоўваць у галерэі» (як на скрыншоце).

Настройки автосохранения файлов в галерею из Telegram. Фото: "Зеркало"
Налады аўтазахавання файлаў у галерэю з Telegram. Фота: «Люстэрка»

Можна адключыць бегункі і ў раздзеле «Аўтазагрузка медыя». Медыяфайлы не будуць загружацца аўтаматычна — для адкрыцця на іх трэба будзе клікаць. Так вы зэканоміце, напрыклад, трафік мабільнага інтэрнэту, а кэш мэсэнджара будзе запаўняцца не так імкліва, дзякуючы чаму праграма будзе працаваць хутчэй.

У Viber заходзім у «Налады» — «Медыя». І адключаем функцыю «Захоўваць у галерэю». Калі трэба, адключаем і аўтазагрузку: «Аўтазагрузка фота/відэа ў мабільных сетках» і «Аўтазагрузка фота/відэа праз Wi-Fi».

Раздел "Медиа" в настройках Viber. Фото: "Зеркало"
Раздзел «Медыя» ў наладах Viber. Фота: «Люстэрка»

Сілавікі актыўна спрабуюць дабрацца да асабістай інфармацыі беларусаў. «Люстэрка» папярэджвае пра рызыкі і дае канкрэтныя інструкцыі, як засцерагчы свае акаўнты. Мы клапоцімся пра вашую лічбавую бяспеку, гэта важна, нават калі вы не жывяце ў Беларусі пастаянна.

Падтрымайце рэдакцыю

Калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі, станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца прафесійным і незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.