Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  6. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Сакавік вылучаецца зменлівасцю многіх сваіх працэсаў. Так, халады часцяком змяняюцца цёплымі адкатамі. І сёлета, нягледзячы на адносна прахалоднае надвор’е, апошні тыдзень сакавіка можа «даць жару». Гэты сцэнар імаверны з прычыны вынасу з тэрыторыі Паўднёвай Еўропы цёплага міжземнаморскага паветра. Таму і надвор’е стане цёплым і вільготным. Нягледзячы на дажджы і воблачнасць, сярэднесутачная тэмпература чакаецца ўстойліва станоўчай. Калі і чакаць пахаладання, яно будзе кароткачасовым. Пра гэта ў эфіры праграмы «Метэагід» на АНТ расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Фотография используется в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

У пачатку тыдня кіраванне надвор’ем пяройдзе да атмасферных франтоў з Балтыйскага мора. Яны прынясуць з сабой шчыльныя аблокі, у большасць раёнаў — кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай магчымы мокры снег. У ранішнія гадзіны месцамі туман. Вільготнасць да 90%. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны. Уначы ад -3 да +3°C. Удзень у панядзелак ад +7 да +10°C, у аўторак да +11°C.

Але ўжо ў сярэдзіне апошняга тыдня сакавіка, адзначае сіноптык Дзмітрый Рабаў, сітуацыя ў атмасферы прыкметна зменіцца, бо за надвор’е ў Беларусі пачне адказваць вобласць высокага атмасфернага ціску. Праз гэта ў аблоках з’явяцца прасвятленні — імавернасць ападкаў рэзка знізіцца да нуля. Раніцай месцамі варта чакаць слабага туману, вільготнасць прагназуецца да 70%. Што да ветру, ён будзе слабым, паўднёвых напрамкаў. Тэмпература паветра ўначы паводле прагнозу — ад -2°C да +3°C. У сераду ўдзень — да +12°C, а ў чацвер — да +15°C.

Папярэдне, у пятніцу з раніцы і цягам дня ўмовы надвор’я пачнуць вызначаць чарговыя атмасферныя франты з паўночнага захаду Еўропы. У выніку будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі і невялікімі ападкамі надвор’е. У ранішнія гадзіны слабы туман, бачнасць да кіламетра. Вільготнасць да 90%. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. Уначы ад -2 да +2°C. Удзень да +14°C.

Сіноптыкі чакаюць, што апошнія сакавіцкія выходныя будуць воблачнымі, з праясненнямі. Месцамі магчымыя непрацяглыя дажджы. Туман з бачнасцю да 500 метраў — таксама месцамі, ноччу і раніцай. Вільготнасць да 90%. Вецер умераны паўднёвы, заключыў Дзмітрый Рабаў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны чакаецца ад +3 да +8°C, у суботу ў сярэдзіне дня да +15°C, у нядзелю да +17°C — амаль як летам!