Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Днямі крыніцы «Люстэрка» расказалі пра затрыманне каля 40 чалавек — супрацоўнікаў нібыта кол-цэнтра, які прадае курсы гандлю на біржы. «За мяжой затрымалі кіраўнікоў кампаніі, сілавікі кажуць, што накрылі буйную сетку, якая працуе ў розных краінах Еўропы», — дадавалі суразмоўцы. У чацвер, 1 лютага, інфармацыю пацвердзілі сілавікі, якія зрабілі справаздачу пра спыненне дзейнасці ашуканскіх кол-цэнтраў на тэрыторыі Мінска.

Задержание сотрудников мошеннических колл-центров в Минске. Январь, 2024 год. Фото: скриншот видео МВД
Затрыманне супрацоўнікаў ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску. Студзень, 2024. Фота: скрыншот відэа МУС

«Казаў, што прадае курсы гандлю на біржы, званкі — па ўсёй Еўропе»

Крыніцы «Люстэрка» паведамілі не так шмат інфармацыі, якую рэдакцыя спрабавала праверыць. За некалькі дзён нашым журналістам удалося высветліць, што на працоўных месцах сілавікі затрымалі каля 40 чалавек — супрацоўнікаў нейкага кол-цэнтра, які прадае курсы гандлю на біржы. Адвакатаў да затрыманых не пускалі, таму падрабязнасцяў здарэння не ведалі нават іх сваякі.

Сярод затрыманых аказаўся адзін з сяброў Андрэя (тут і далей імёны змененыя з меркаванняў бяспекі) Максім.

— Ён быў максімальна ўтойлівы ў плане працы, нават ягоная жонка не ведае, чым ён займаўся, — тэлефанавала ў слязах і распытвала пра працу сябра ў мяне, — кажа Андрэй. — Але і я амаль нічога не ведаю, нават назвы ягонай кампаніі. Максім казаў, што прадае курсы гандлю на біржы, званкі — па ўсёй Еўропе. Расказваў, што на вакансію адгукнуўся на адным з папулярных сайтаў па пошуку працы, сумоўе праходзіў дзесьці ў раёне плошчы Бангалор. Другі офіс быў ля Трактарнага завода, а потым яны пераехалі ў новае памяшканне на вуліцы Камсамольская, 3.

Андрэю вядома, што ў офісе на Камсамольскай, разам з Максімам працавалі каля 40 чалавек. Усіх іх затрымалі. Затрыманні прайшлі і ў іншых офісах арганізацыі. Усіх супрацоўнікаў кол-цэнтра даставілі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Са словаў суразмоўцы «Люстэрка», следчыя не пускалі да затрыманых адвакатаў і не дазвалялі ім знаёміцца з матэрыяламі справы. Пасля скаргаў абаронцаў у пракуратуру іх усё ж пусцілі, папярэдне ўзяўшы падпіску пра неразгалошванне матэрыялаў справы. На практыцы гэта значыць, што адвакаты не могуць паведаміць сваякам нават артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія інкрымінуюцца затрыманым.

— Адначасова з затрыманнямі супрацоўнікаў кампаніі, дзе працаваў Максім, за мяжой былі затрыманыя яе кіраўнікі, — расказаў Андрэй. — Сілавікі кажуць, што накрылі буйную сетку, якая працуе ў розных краінах Еўропы. Іх «вялі» некалькі гадоў, у доказах ёсць аўдыё- і відэазапісы, шмат пацярпелых.

«Затрыманыя больш за 50 чалавек, 48 з іх арыштаваныя»

У чацвер, 1 лютага, інфармацыю крыніц «Люстэрка» пацвердзілі сілавікі. У тэлеграм-канале Следчага камітэта з’явілася паведамленне пра спыненне дзейнасці ашуканскіх кол-цэнтраў на тэрыторыі Мінска. Ужо днём з гэтай нагоды прадстаўнікі МУС правялі прэс-канферэнцыю. Там і паказалі відэа затрымання, на якім Андрэй пазнаў свайго сябра Максіма. На кадрах таксама відаць, што сілавікі праводзілі затрыманне ў будынку на вуліцы Камсамольская, 3 у Мінску.

Падчас прэс-канферэнцыі сілавікі заявілі, што затрымалі больш за 50 чалавек, 48 з іх узялі пад варту. Усім выставілі абвінавачанні па ч. 4 арт. 209 КК РБ (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне па ім — да 10 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

— Група працавала больш за тры гады, офісы размяшчаліся ў Беларусі, Расіі і Украіне, паведаміў начальнік ГУБАЗіК МУС Андрэй Ананенка. — У Мінску размяшчалася не менш за пяць офісаў, у кожным з якіх працавала ад 10 да 20 чалавек. Усе супрацоўнікі ведалі, што яны здзяйсняюць злачынства. Узрост затрыманых — ад 20 да 30 гадоў, 40% з іх — дзяўчаты, гэта грамадзяне Беларусі, Расіі і Украіны.

— Крадзеж грашовых сродкаў адбываўся пад выглядам удзелу на фондавым рынку. Грамадзянам прапаноўвалі зарэгістравацца на спецыяльнай інтэрнэт-пляцоўцы, перавесці буйную суму ў якасці першай інвестыцыі. Пасля гэтага ашуканцы выкрадалі сродкі, пераводзячы іх на свае банкаўскія рахункі. Супрацоўнікі кол-цэнтра атрымлівалі ад 10 да 20% ад скрадзеных грошай — ад 1,5 тысячы даляраў за месяц. Былі прадугледжаныя «плюшкі», за адну прэмію супрацоўнікі маглі купіць недарагі аўтамабіль коштам да 18 тысяч даляраў. Уся група за месяц зарабляла ад 1 да 1,5 мільёна даляраў.

Задержание сотрудников мошеннических колл-центров в Минске. Январь, 2024 год. Фото: скриншот видео МВД
Затрыманне супрацоўнікаў ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску. Студзень, 2024. Фота: скрыншот відэа МУС
Задержание сотрудников мошеннических колл-центров в Минске. Январь, 2024 год. Фото: скриншот видео МВД
Затрыманне супрацоўнікаў ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску. Студзень, 2024. Фота: скрыншот відэа МУС
Задержание сотрудников мошеннических колл-центров в Минске. Январь, 2024 год. Фото: скриншот видео МВД
Затрыманне супрацоўнікаў ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску. Студзень, 2024. Фота: скрыншот відэа МУС
Таблички на стенах в офисе мошеннических колл-центров в Минске. Январь, 2024 года. Фото: скриншот видео МВД
Шыльды на сценах у офісе ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску. Студзень, 2024. Фота: скрыншот відэа МУС
Задержание сотрудников мошеннических колл-центров в Минске. Январь, 2024 год. Фото: скриншот видео МВД
Затрыманне супрацоўнікаў ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску. Студзень, 2024. Фота: скрыншот відэа МУС
Задержание сотрудников мошеннических колл-центров в Минске. Январь, 2024 год. Фото: скриншот видео МВД
Затрыманне супрацоўнікаў ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску. Студзень, 2024. Фота: скрыншот відэа МУС
Задержание сотрудников мошеннических колл-центров в Минске. Январь, 2024 год. Фото: скриншот видео МВД
Затрыманне супрацоўнікаў ашуканскіх кол-цэнтраў у Мінску. Студзень, 2024. Фота: скрыншот відэа МУС

Паводле начальніка Галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця СК Андрэя Матолькі, кіраўніцтва кол-цэнтраў зарэгістравала не менш за 6 юрыдычных асоб па такіх відах дзейнасці, як рэклама, даведкава-інфармацыйныя службы, оптавы гандаль вырабамі з керамікі і шкла, гандаль сродкамі для чысткі і нават паслугі па ўборцы кватэр і офісаў.

У справе больш за 5 тысяч пацярпелых. Паводле сілавікоў, ахвяры ашуканцаў знаходзіліся ў розных краінах СНД і Еўрасаюза. У асноўным гэта людзі пенсійнага ўзросту, але наймалодшаму ашуканаму — 30 гадоў. Андрэй Ананенка адзначыў, што падчас аператыўна-следчых мерапрыемстваў у затрыманых канфіскавалі больш за 200 тысяч даляраў, арыштавалі 12 дарагіх аўтамабіляў агульным коштам таксама каля 200 тысяч даляраў.

Пакуль сілавікі ацэньваюць шкоду ад дзейнасці затрыманых на суму не менш чым 500 тысяч беларускіх рублёў. Аднак яны лічаць, што гэтая лічба будзе расці — цяпер высвятляюцца іншыя факты махлярства і ўдзельнікі групы. Сілавікі таксама пацвердзілі затрыманне кіраўніцтва кол-цэнтраў за мяжой.

— Адзін з лідараў групы знаходзіўся ў Маскве, — сказаў Ананенка. — Ён быў затрыманы расійскімі сілавікамі разам з яшчэ шасцю людзьмі, частка з іх арыштаваныя. Канфіскавана не менш за 30 млн расійскіх рублёў (больш за 1 млн беларускіх рублёў. — Заўв. рэд.).

Падчас прэс-канферэнцыі начальнік Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Андрэй Кавалёў паведаміў, што ў 2023 годзе ў Беларусі адбылося 12 тысяч злачынстваў, кваліфікаваных як махлярства. З іх сілавікі змаглі раскрыць крыху больш за 16% выпадкаў.

Чытайце таксама