Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт абвясціў дадатковы набор абітурыентаў на бюджэт на пяць спецыяльнасцяў. Пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ.
Падаць дакументы ўсё яшчэ можна па профілі «тэхналогія шкла, керамікі і звязвальных матэрыялаў» (даступныя 24 месцы), «вытворчасць матэрыялаў і прыладаў электронікі» (16 месцаў), «прамысловыя і камунальныя сістэмы водападрыхтоўкі і водаачысткі» (14 месцаў), «электрахімічныя вытворчасці» (12 месцаў) і «прынттэхналогіі» (12 месцаў).
Ахвочыя павінныя падаць тры сертыфікаты ЦЭ (ЦТ): па хіміі, матэматыцы і беларускай (рускай) мове.