Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці ўбачаць беларусы даляр зноў па тры рублі? Прагноз па валютах
  2. Американец Уиткофф повторяет нарративы России, пока Сурков говорит об уничтожении Украины. Что думают эксперты о продолжающейся войне
  3. Помните дрифт с Тилем Швайгером от IT-холдинга? Теперь команда жалуется
  4. Адзін з чыноўнікаў адказаў на пытанне, ці будуць зноў павышаць пенсійны ўзрост
  5. «Они вот прямо между домов падают». Карпенков рассказал, что дроны в Беларуси падают практически каждую неделю и взрываются в полях
  6. Новаўвядзенні для кіроўцаў і кліентаў мабільных аператараў, з'яўленне камісіі па валюце і карэктаванні для гандлю. Што зменіцца ў красавіку
  7. Беларусам предлагают купить билеты на концерт суперзвезды 2000-х в Минске. В объявлении есть момент, который настораживает. Рассказываем
  8. «Это очень все опасно». Украинка рассказала о «фильтрации» при въезде в Беларусь
  9. Дожди и даже мокрый снег! Рассказываем, чего ждать от погоды на следующей неделе
  10. Неизвестные обратились к «Зеркалу», чтобы продвинуть выгодный пропаганде фейк. Но не учли несколько простых деталей — рассказываем
  11. Не папросяць майку ў Раналду. Зборная Беларусі па футболе даведалася апошняга суперніка па адборы на чэмпіянат свету
Читать по-русски


/

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе 25 сакавіка, калі прадэмакратычныя беларусы адзначаюць Дзень Волі. Бо менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Лукашэнка мог выбраць любы іншы дзень для ўступлення на пасаду сёмы раз, але не зрабіў гэтага. Чаму? Спыталі ў палітычных аналітыкаў.

Александр Лукашенко на своей первой инаугурации в 1994 году. Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка на сваёй першай інаўгурацыі ў 1994 годзе. Скрыншот відэа беларускага тэлебачання

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

Палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі лічыць, што на выбар даты ўступлення Лукашэнкі на пасаду мог паўплываць комплекс фактараў. Эксперт нагадвае, яшчэ 27 лютага ў інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу палітык казаў, што праз тыдзень збіраецца ў Маскву на сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Але ў выніку паехаў толькі праз два тыдні — 13 сакавіка.

— Відаць, гэта было звязана са шчыльным графікам Пуціна, таму пытанне пра дату інаўгурацыі магло вісець у паветры, — лічыць Класкоўскі. — А з ходам справы альбо сам Лукашэнка, альбо хтосьці з яго атачэння мог вырашыць прызначыць яе на 25 сакавіка, каб такім чынам насаліць «збеглым», як яны кажуць. У гэтым кантэксце злавеснае адценне набывае рэмарка [прэс-сакратаркі Лукашэнкі] Наталлі Эйсмант, якая 4 сакавіка сказала, што яны думаюць над тым, як упрыгожыць і разнастаіць гэтую цырымонію.

Аглядальнік Беларускай службы «Радыё Свабода» Юры Дракахруст прааналізаваў храналогію папярэдніх інаўгурацый Лукашэнкі. Гэтым разам яна пройдзе максімальна позна і ў апошні дазволены законам дзень.

— Думаю, логіка была такая, што калі ўжо зацягваць, то да канца, — лічыць аглядальнік. — Гэта спроба надаць іншае ідэалагічнае гучанне 25 сакавіка. Маўляў, «змагары» столькі гадоў адзначалі яго як Дзень Волі, а мы цяпер з яго зробім дзень сапраўднай незалежнасці, якую сімвалізуе інаўгурацыя Аляксандра Рыгоравіча.

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман называе рашэнне прызначыць цырымонію на 25 сакавіка «тактыкай дробных гадасцяў Аляксандра Лукашэнкі». І адзначае, што мэта — перахапіць павестку ў дэмсіл.

— Бо зразумела, якой яна будзе ў дэмакратычным спектры ў аўторак, пра што будуць думаць, пісаць і гаварыць, — разважае ён. — Ва ўладаў была велізарная колькасць магчымасцяў выбраць іншую дату, але яны на гэта не пайшлі. Яе праводзяць 25-га свядома. Хоць, здавалася б, вы ж пераможцы, усё ў вашых руках і пад кантролем.

Фрыдман упэўнены, што такія паводзіны — частка мадэлі існавання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яны паказваюць, што барацьба з нязгоднымі па-ранейшаму адыгрывае для цяперашняга рэжыму важную ролю.

— Але нічога глабальнага, вядома, не адбудзецца, — упэўнены палітычны аналітык. — 25 сакавіка ўсё роўна застанецца ў гісторыі Беларусі Днём Волі, а дата ўступлення Лукашэнкі на пасаду забудзецца праз некалькі дзён.

Чытайце таксама