Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


/

EY (Ernst&Young) — аўдытарская кампанія з «вялікай чацвёркі». Працуе ў сферы аўдыту, падаткаабкладання, аказвае юрыдычныя паслугі для бізнэсу. Без ацэнкі EY у Беларусі не магла прайсці ніводная сур’ёзная ўгода па пакупцы або зліцці бізнэсу. EY быў адным з асноўных лакаматываў і тлумачальнікаў у справе прасоўвання перадавых фінансавых стандартаў і справаздачнасці. Шматгадовым кіраўнічым партнёрам EY у Беларусі быў Павел Лашчанка, паведамляе «Наша Ніва».

Павел Лашчанка. Фота: b1.by
Павел Лашчанка. Фота: b1.by

З лета 2022-га беларускае — як і расійскае — аддзяленне EY фармальна было выведзена са складу міжнароднай аўдытарскай сеткі і пачало дзейнічаць пад брэндам B1. Павел Лашчанка захаваў сваю пасаду на новым месцы.

Мінулымі днямі супрацоўнікам і партнёрам B1 у Беларусі прыйшоў ліст, у якім кампанія інфармавала аб змене кіраўнічага партнёра. Замест Паўла Лашчанкі ім стаў Іван Станкевіч (працуе ў кампаніі з 2005 года). Тэкст ліста ёсць у распараджэнні «Нашай Нівы».

«Павел Лашчанка ў сілу асабістых абставін больш не можа працягваць работу на гэтай пасадзе, — гаворыцца ў лісце. — Унёсак Паўла ў развіццё нашай кампаніі неацэнны: ён стаяў ля самых вытокаў і сфармаваў цудоўную каманду прафесіяналаў, якія дасягнулі неймаверных поспехаў. Мы ўпэўнены, што веды, досвед і экспертыза Паўла знойдуць сваё адлюстраванне ў ягоных сябрах і калегах, якія працягнуць ягоную справу і дапамогуць беларускай практыцы прыйсці да яшчэ большых дасягненняў».

Апошняя згадка Лашчанкі на сайце В1 — навіна ад 8 кастрычніка 2024 года пра тое, як ён правёў семінар па нюансах міжнароднай сістэмы фінансавай справаздачнасці для прадстаўнікоў камерцыйных банкаў Беларусі, а таксама Нацбанка, Банка Расіі, некрэдытных фінансавых арганізацый і ІТ-кампаній.

У 2020 годзе, у разгар збіцця грамадзян міліцыяй, за подпісам Лашчанкі выйшаў ліст да кіраўнікоў сілавых і дзяржаўных органаў, у якім ён выказаў сумнеў у агучаных Ярмошынай лічбах, а таксама заклікаў усіх адумацца і вярнуцца да законнасці.

На сайце БДУ Павел Лашчанка згадваецца як знакаміты выпускнік.