Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


/

У Мінску 6 снежня прайшло паседжанне Найвышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы з удзелам Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. На гэтым мерапрыемстве была падпісаная дамова «Пра гарантыі бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы». Аднак дакумент не публікавалі ні на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, ні на аналагічным рэсурсе ў Расіі. Гэта выклікае пытанні пра яго сутнасць і наступствы для беларусаў. Аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL расказвае пра яго змест.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

Што ў дамове?

Паводле інфармацыі BELPOL, тэкст дамовы нагадвае пагадненне пра стратэгічнае партнёрства паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй, падпісанае сёлета. Нагадаем, што пасля заключэння гэтага пагаднення паўночнакарэйскія вайскоўцы з’явіліся на расійска-ўкраінскім фронце.

Асноўныя палажэнні дамовы паміж Беларуссю і Расіяй уключаюць:

  1. Ваенная падтрымка: у выпадку пагрозы «суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці або знешнім межам Саюзнай дзяржавы» бакі абавязаныя даць адзін аднаму ваенную дапамогу і задзейнічаць «усе сілы і сродкі».

  2. Стварэнне расійскіх вайсковых баз: Расія атрымлівае права на будаўніцтва дадатковых вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі і размяшчэнне сваіх войскаў.

  3. Ядзерная зброя: дамова прадугледжвае магчымасць размяшчэння расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Аднак кантроль за ёю застанецца выключна за Масквой, што цалкам выключае сцэнар, пры якім Беларусь становіцца ядзернай дзяржавай.

  4. Доўгатэрміновае дзеянне: дамова заключаная на 10 гадоў з аўтаматычным падаўжэннем, што робіць яе актуальнай нават пасля змены ўлады ў Беларусі.

Магчымыя наступствы для Беларусі

З улікам цяперашніх падзей, такіх як баявыя дзеянні ў Курскай вобласці Расіі і на акупаваных украінскіх тэрыторыях, фармальныя падставы для прыцягнення беларусаў да ваенных дзеянняў супраць УСУ ўжо існуюць. Гэта можа прывесці да адпраўкі беларускіх грамадзян на вайну.

Акрамя таго, у дамове згадваецца выкарыстанне ядзернай зброі. Беларусь ужо ўцягнутая ў размяшчэнне расійскіх ядзерных узбраенняў, што робіць яе мішэнню для патэнцыйных дзеянняў у адказ.

Пагадненне ўзмацняе кантроль Расіі над Беларуссю, ператвараючы краіну ў плацдарм для ваенных аперацый і стратэгічны рэсурс у інтарэсах Крамля. Адсутнасць публічнага абмеркавання і недаступнасць тэксту дамовы грамадзянам Беларусі падкрэсліваюць закрытасць рэжыму Лукашэнкі і адсутнасць празрыстасці ў прыняцці рашэнняў, якія наўпрост уплываюць на лёс краіны.