Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
Читать по-русски


Дзеянні Польшчы на мяжы, у тым ліку ўзмацненне кантролю на тэрмінале ў Малашэвічах, служаць сігналам беларускім уладам, з якога тыя мусяць зрабіць высновы. Перш за ўсё гэта датычыць зняволення журналіста Андрэя Пачобута і адмовы Беларусі выдаць забойцу польскага салдата, заявіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк у эфіры «Польскага радыё».

Граница Польши с Беларусью. Фото: Х.com/Straz_Graniczna
Мяжа Польшчы з Беларуссю. Фота: Х.com/Straz_Graniczna

Кіраўнік МУС Польшчы пракаментаваў узмацненне кантролю на мытным тэрмінале ў Малашэвічах на мяжы з Беларуссю, падчас якога пад выглядам дэталёвых праверак 33 гадзіны быў фактычна заблакаваны чыгуначны транзіт з нашай краіны.

Паводле яго, такім чынам польскі бок выкарыстоўвае працэдуры ў інтарэсах дзяржавы, але таксама дэманструе сваю пазіцыю што да розных пытанняў. Пры гэтым Польшчу «нельга папракнуць у руплівым выкананні рэгламенту».

— Я думаю, Беларусь, якая мусіць быць зацікаўленая ў паляпшэнні адносін з Польшчай, абавязаная зрабіць высновы з розных сітуацый. Тое, што Андрэй Пачобут сядзіць у турме, тое, што Беларусь не хоча выдаць нам забойцу польскага салдата, — гэтыя рэчы зусім выходзяць за рамкі дыскусіі пра адносіны паміж дзвюма краінамі, — заявіў Томаш Семоняк.

Міністр абвінаваціў беларускія ўлады ў тым, што яны «па сутнасці, абараняюць забойцу польскага вайскоўца», і гэта змушае Варшаву «шукаць розныя сродкі рэагавання».

— Тут мы гаворым пра датрыманне прадпісанняў, і нашыя службы, у гэтым выпадку падатковыя і мытныя, проста выконваюць прадпісанні, — патлумачыў ён.

Семоняк запэўніў, што польскія службы не супакояцца, пакуль не знойдуць забойцу шарагоўца Матэвуша Сітка, які загінуў пасля сутыкнення з мігрантамі на мяжы ў канцы траўня, хоць Беларусь не супрацоўнічае з Польшчай у гэтым пытанні.

Таксама, з ягоных словаў, Польшча шукае розныя спосабы паўплываць на афіцыйны Мінск, у тым ліку праз перамовы «з іншымі дзяржавамі, якія могуць уплываць на дзеянні Беларусі».

— Каб дайшло да свядомасці [Лукашэнкі], што з Польшчы хопіць і што мы больш не дазволім такіх дзеянняў. Няма сумневу, што Беларусь рэгулюе рух [мігрантаў] на мяжы. Лукашэнка адным рашэннем мог бы гэта спыніць, але замест гэтага [ён гэта] дазваляе, і яго службы актыўна ўдзельнічаюць у працэсе, — сцвярджае Семоняк.

Міністр таксама расказаў, што да аховы польска-беларускай мяжы могуць быць прыцягнутыя сілы Германіі і іншых краін Шэнгенскай зоны. У прыватнасці, ён запрасіў наведаць мяжу нямецкую калегу Нэнсі Фэзер, каб ацаніць, «як яны могуць дапамагчы» Польшчы.

Таксама ў планах — візіт на мяжу з Беларуссю міністраў замежных справаў шэрагу краін ЕС, у тым ліку Германіі, Фінляндыі і Грэцыі, арганізаваны кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім. Варшава чакае, што іншыя дзяржавы возьмуць удзел у вырашэнні памежнага крызісу, «фінансава ці з пункту гледжання чалавечых рэсурсаў».

Нагадаем, як нядаўна стала вядома польскаму выданню RMF FM з неафіцыйных звестак, некалькі дзён таму праз дыпламатычныя каналы ў Мінск быў накіраваны сігнал, што Польшча больш не будзе цярпець міграцыйнага ціску на мяжы, а таксама знаходжання за кратамі польскага журналіста і грамадскага актывіста Андрэя Пачобута. Але ад Беларусі дагэтуль не было ніякага адказу.

У палітычным жа плане польскае МЗС разлічвае на ціск Пекіна на Мінск, каб Лукашэнка выканаў патрабаванні Польшчы.

Польскія і беларускія афіцыйныя асобы пакуль ніяк не каментавалі гэтай інфармацыі.

Чытайце таксама