Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  3. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  4. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  14. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  15. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


У Беларусі захоўваецца рызыка таго, што рост цэн на тавары і платныя паслугі паскорыцца. Такі прагноз зрабілі эксперты Еўразійскага банка развіцця. На іх думку, адна з прычын гэтага — дзяржрэгуляванне цэн. Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 красавіка, што не ведае, да чаго прывядзе дзяржрэгуляванне цэн.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Нагадаем, у сакавіку, як і ў лютым, гадавая інфляцыя ў Беларусі была на ўзроўні 5,6% гадавых. «Запаволіўся рост цэн на харчовыя тавары да 6,2% гадавых у сакавіку пасля 6,4% у лютым і на паслугі — да 7,1% гадавых у сакавіку ў параўнанні з 7,3% месяц таму. Інфляцыя нехарчовых тавараў паскорылася да 3,5% гадавых у сакавіку пасля 3,2% у лютым».

Пры гэтым аналітыкі ЕАБР бачаць рызыку, што інфляцыя ў Беларусі разгоніцца яшчэ больш.

«Ва ўмовах дзейнага адміністрацыйнага рэгулявання цэны вельмі абмежавана могуць рэагаваць на рост унутранага попыту, што фармуе інфляцыйны ціск на сярэднетэрміновым гарызонце», — чакаюць у ЕАБР.

Нагадаем, раней эксперты ўжо прагназавалі адкладзены рост цэн праз гэтае рашэнне чыноўнікаў.

Як уводзілі жорсткае дзяржрэгуляванне і як далей развівалася сітуацыя з цэнамі

6 кастрычніка 2022 года Аляксандр Лукашэнка забараніў павышаць цэны. Для гэтага ўвялі спецыяльную дырэктыву № 10. 19 кастрычніка ўрад прыняў альтэрнатыву — пастанову пра рэгуляванне цэн на пэўныя тавары. Ёю ўвялі гранічныя надбаўкі для імпарцёраў і гандлю.

На гэтым фоне ў гандлі па ўсёй краіне зладзілі маштабныя рэйды. На бізнес штампавалі крымінальныя справы, праводзілі суды (да прыкладу, за павышэнне цаны на сыр на 26 капеек дырэктару крамы далі два гады з адтэрміноўкай).

У нашумелую пастанову па цэнах двойчы ўводзілі істотныя змены. Першы раз — у другой палове кастрычніка (з дакумента выключылі ювелірныя ўпрыгожанні, кветкі, некаторыя іншыя тавары), а другі — у пачатку лютага 2023 года. У прамежку паміж гэтымі праўкамі ў 713-ю пастанову чыноўнікі таксама ўносілі змены па асартыментным пераліку (а потым — яшчэ раз і яшчэ раз), пашыралі пералік дакументаў, якія трэба падаваць для ўзгаднення павышэння цэн.

У гэтай сітуацыі скараціўся асартымент некаторых тавараў, а па асобных пазіцыях наогул узнік недахоп. Пры гэтым у кастрычніку і лістападзе 2022 года ў цэлым па краіне зафіксавалі дэфляцыю — зніжэнне цэн, а ў снежні яны зноў пачалі расці.

З 1 студзеня 2024 года ў Беларусі ўвялі новую сістэму рэгулявання цэн. Галоўнае змяненне — увядзенне штомесячных межаў змены адпускных цэн вытворцаў.

Чыноўнікі неаднаразова казалі, што не збіраюцца адмяняць нашумелую 713-ю пастанову ўрада. Пры гэтым і чыноўнікі, і эксперты адзначаюць, што дзяржрэгуляванне пагражае адкладзеным ростам цэн.

9 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не ведае, да чаго прывядзе дзяржрэгуляванне цэн. «Але калі ўрад не праваліць, гэта будзе ўнікальная аперацыя ў рынкавай, так бы мовіць, эканоміцы», — сказаў палітык.