Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


Больш чым палова беларусаў падтрымлівае ручное стрымліванне цэн, паказала апытанне праўладнага Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). Пры гэтым абсалютная большасць апытаных усё роўна занепакоеная ростам цэн. На думку аналітыка гэтага інстытута Андрэя Мішына, сацыялагічныя замеры на прыкладзе Віцебскай вобласці паказваюць, што людзі мацней за ўсё баяцца дэфіцыту звыклых таварных пазіцый. Нагадаем, незалежная сацыялогія ў Беларусі фактычна знішчаная.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Калі ў лістападзе 2022 года меры чыноўнікаў па стрымліванні цэн падтрымлівала толькі траціна апытаных, то ў тым жа месяцы 2023 года, паводле звестак праўладнага даследавання, — ужо 52,5%.

Пры гэтым у насельніцтва захоўваюцца высокія інфляцыйныя чаканні. Да таго ж людзей турбуе рост цэн на прадукты харчавання (80% рэспандэнтаў), адзення, абутку і галантарэі (56%), а таксама медыкаментаў (47%). З ліку паслуг — жыллёва-камунальныя (55%), медыцынскія (40%) і паслугі сувязі (38%).

Скриншот с сайта socio.bisr.by
Скрыншот з сайта socio.bisr.by

Аналітык праўладнага БІСД Аляксей Быкаў лічыць, што на запаволенні тэмпаў інфляцыі ў 2023 годзе адбілася абмежаванне росту цэн на ўнутраным рынку, адаптацыя Беларусі да санкцый, а таксама запаволенне росту цэн на сусветным рынку, у тым ліку з прычыны мераў антыінфляцыйнай палітыкі ў ЗША і іншых краінах.

Паводле іншага аналітыка структуры, Андрэя Мішына, сацыялагічныя замеры паказваюць, што праблема росту цэн на прадукты і тавары застаецца найбольш актуальнай і сацыяльна значнай для Віцебскай вобласці, але пры гэтым назіраецца паступовае зніжэнне вастрыні пытання. У пачатку мінулага года падаражэнне жыцця хвалявала 63,4% рэспандэнтаў, а ў снежні — 54,5%.

Паводле Андрэя Мішына, палітыка цэнавага рэгулявання дазволіла стрымаць узровень інфляцыі і забяспечыць прырост рэальнай зарплаты больш чым на 10%. «У канцы года інфляцыйныя працэсы паскорыліся (да 0,7−0,9 працэнтнага пункта), але гэта не прывяло да радыкальнай змены сітуацыі. Пастаўленае гадавое заданне па дынаміцы цэн на спажывецкім рынку выкананае без фармавання негатыўных момантаў (істотнага зніжэння асартыменту, недахопу тавараў і інш.). Менавіта дэфіцыту звыклых таварных пазіцый людзі баяцца мацней за ўсё», — заявіў ён.

Як увялі жорсткае дзяржрэгуляванне і як далей развівалася сітуацыя з цэнамі

6 кастрычніка 2022 года Аляксандр Лукашэнка забараніў павышаць цэны. Для гэтага ўвялі спецыяльную дырэктыву № 10. 19 кастрычніка ўрад прыняў альтэрнатыву — пастанову пра рэгуляванне цэн на пэўныя тавары. Ёю ўвялі памежныя надбаўкі для імпарцёраў і гандлю.

На гэтым фоне ў гандлі па ўсёй краіне зладзілі маштабныя рэйды. На бізнес штампавалі крымінальныя справы, ладзілі суды (да прыкладу, за павышэнне цаны на сыр на 26 капеек дырэктару крамы далі два гады з адтэрміноўкай).

У нашумелую пастанову па цэнах двойчы ўводзілі істотныя змяненні. Першае — у другой палове кастрычніка (з дакумента выключылі ювелірныя ўпрыгожанні, кветкі, некаторыя іншыя тавары), а другое — у пачатку лютага гэтага года. У прамежку паміж гэтымі праўкамі ў 713-ю пастанову чыноўнікі таксама ўносілі змены па асартыментным пераліку (а потым — яшчэ раз і яшчэ раз), пашыралі пералік дакументаў, якія трэба прадстаўляць для ўзгаднення павышэння цэн.

У гэтай сітуацыі скараціўся асартымент некаторых тавараў, а па асобных пазіцыях наогул узнік недахоп. Пры гэтым у кастрычніку і лістападзе мінулага года ў цэлым па краіне зафіксавалі дэфляцыю — зніжэнне цэн, а ў снежні яны зноў пачалі расці.

З 1 студзеня 2024 года ў Беларусі ўвялі новую сістэму рэгулявання цэн. Галоўнае новаўвядзенне — штомесячныя межы змянення адпускных цэн вытворцаў.

Чытайце таксама