Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У выпадку крытычнага інцыдэнту ЕС цалкам закрые межы з Беларуссю, паведаміў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі па выніках сустрэчы з калегамі з краін Балтыі, якая прайшла сёння ў Варшаве, піша RMF24.

Фота: Памежная служба Польшчы

«Калі на мяжы з Беларуссю адбудзецца крытычны інцыдэнт, незалежна ад таго, мяжа гэта Польшчы, Літвы ці Латвіі, мы прымем неадкладныя меры ў адказ. Усе памежныя пераходы будуць закрытыя», — сказаў Каміньскі.

Кіраўніца МУС Літвы Агнэ Білатайтэ ўдакладніла, што міністры дамовіліся і пра агульныя крытэры для прыняцця такога рашэння, і расказала пра іх.

«Іх два: па-першае, узброены інцыдэнт або інцыдэнты ля мяжы адной з краін. Ён мусіць быць такім, які ўяўляе сур’ёзную пагрозу нацбяспецы краін. Другі крытэр — арганізаваны масавы прарыў нелегалаў», — перадае словы Білатайтэ Delfi.

Паводле яе словаў, калі будзе зафіксаваны адзін з такіх інцыдэнтаў, то пройдзе аператыўны абмен інфармацыяй паміж службамі, і тады будзе прынятае рашэнне [пра закрыццё межаў] на ўзроўні ўрадаў.

Раней міністр унутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ заявіла, што яе ведамства прапануе закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Гэта памежныя пункты «Лаварышкес» (з беларускага боку — «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»).