Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  2. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  3. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  4. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  5. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  6. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  7. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  8. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  9. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  10. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  11. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  12. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  13. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  14. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  15. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  16. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  17. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  18. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
Читать по-русски


Пасля пратэстаў 2020 года дыялог паміж Беларуссю і краінамі Захаду звёўся да мінімуму. Санкцыі, уведзеныя супраць афіцыйнага Мінска за рэпрэсіі ў дачыненні да ўласнага народа і агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да суседзяў, хуткага выніку не далі. Свой адбітак пакінула і вайна — беларуская тэма цяпер не можа прэтэндаваць на статус галоўнай для еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў. Аднак многія заходнія дзеячы працягваюць падкрэсліваць важнасць таго, што адбываецца ў нашай краіне. Адзін з іх — дэпутат Бундэстага Робін Вагенер. Ён перадаў у рэдакцыю «Люстэрка» адкрыты ліст, прымеркаваны да трэцяй гадавіны выбараў-2020, у якім патлумачыў, чаму Еўропа не мусіць забывацца на Беларусь і павінная падтрымліваць дэмакратычны рух у нашай краіне. Мы публікуем гэты зварот цалкам.

Депутат Бундестага Робин Вагенер. Фото: страница Роберта Вагенера в Facebook

Робін Вагенер

Депутат Бундэстага («Саюз 90-х/Зялёныя»).

Сябра Камітэта па замежных справах, дакладчык па Беларусі, Расіі і Украіне. Чалец-заснавальнік парламенцкай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі.

Адзін метр на два. Бетонная падлога. Аконная адтуліна з кратамі. Неба не відаць. Нары замест ложка, стол, рукамыйнік, дзірка ў падлозе для адпраўлення натуральных патрэбаў. Ні матраца, ні коўдры, ні ацяплення. Ні кніг, ні лістоў, ні візітаў. Поўная ізаляцыя ад вонкавага свету. Спаць узімку немагчыма. Стаіць ледзяная сцюжа. Вы ўвесь час прачынаецеся ад дрыжыкаў і патрэбы рухацца. Выдача ежы — адзіная змена абстаноўкі. І больш нічога іншага, акрамя адчування ўласнага схуднелага цела, знясільвальных думак. Гэта бесчалавечна. Гэта катаванні. Многія траўмуюць самі сябе, каб суткі пабыць у лазарэце. Некаторыя спрабуюць забіць сябе. Занадта шмат ужо памерла ад гэтых абставінаў.

Так выглядаюць сёння жорсткія будні ў беларускіх турмах. Карцар — гэта цана, якую многія дэмакраты у Беларусі плацяць з лета 2020 года за тое, што шляхам свабодных выбараў хацелі пакласці канец дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі.

Тры гады таму, 9 жніўня 2020-га, у Беларусі прайшлі сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары. Знакавае, але і брутальнае лета. Сотні тысяч беларусаў выйшлі на акцыі пратэсту ў бел-чырвона-белым адзенні. Яны згуртаваліся вакол адважнай жаночай тройкі ў складзе Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала. Панаваў настрой надзеі. Прага да свабоды і адкрытасці дэмакратыі адчувалася ўсюды ў краіне. Аднак дыктатар Лукашэнка літаральна ішоў па трупах, каб утрымацца ва ўладзе. Ягоныя паплечнікі патапілі ў крыві апазіцыю, шмат каму гэта каштавала жыцця. Тысячы былі асуджаныя на паказальных працэсах, іншыя былі вымушаныя з’ехаць з краіны. Былі гвалтоўна распушчаныя грамадскія аб’яднанні, закрытыя незалежныя СМІ. Права на свабоду выказвання не існуе. Да сёння колькасць палітвязняў расце амаль штодня, да сёння вязняў працягваюць катаваць.

Адзін з іх — Ігар Лосік. Яму 31 год, ён журналіст, бацька маленькай дачкі. Ігар Лосік быў арыштаваны ў чэрвені 2020 года за выступленні за свабодныя выбары. Яго жонку Дар’ю арыштавалі ў кастрычніку 2022 года на вачах дачкі за тое, што яна нястомна змагалася за вызваленне Ігара. Абое плацяць дарагую цану за сваю прыхільнасць дэмакратыі — цану расстання са сваёй дачкой.

Як дэпутат я ўзяў шэфства над Ігарам і Дар’яй Лосікамі. Разам са сваімі калегамі я выступаю за вызваленне ўсіх палітвязняў Беларусі. Мы пішам лісты, расказваем іх гісторыі. Мы робім бачнымі больш за 1450 нявінна зняволеных, пакуль яны знаходзяцца за кратамі. Мы не забудзем ніводнага з іх, пакуль апошні не будзе на волі.

З асабістага, палітычнага і гістарычнага пункту гледжання я лічу сваім абавязкам падтрымліваць дэмакратычныя рухі ў Еўропе. Іх падтрымка — і ў нашых інтарэсах. Чаму? Агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны яшчэ раз жорстка паказала, што аўтакратычныя рэжымы не могуць быць гарантамі стабільнасці, што яны гатовыя весці вайну і разбураць еўрапейскі мірны парадак. За дыктатарам Лукашэнкам Беларусь стала месцам дыслакацыі расійскіх войскаў. Гатовыя выкарыстоўваць любыя сродкі найміты Вагнера цяпер будуць рыхтаваць беларускае войска. Таму мы спрадвечна зацікаўленыя не толькі ў ваеннай абароне ўсходняга флангу NATO ад імперыялістычных мараў Крамля, але і ва ўмацаванні дэмакратычных сіл у суседстве з намі. Бо толькі з імі можна пабудаваць трывалы мір у Еўропе.

Лета 2020 года нешта змяніла ў Беларусі. Жорсткасць рэжыму выклікала калектыўную траўму. Кожная сям’я, кожнае кола сяброў закранутыя. Кожны ведае кагосьці, хто быў арыштаваны, закатаваны, выкрадзены або забіты. Аднак з гэтай калектыўнай траўмы вырасла ўражліва моцнае супрацьстаянне. У падполлі. У эміграцыі.

Дыктатуры не знікаюць умомант. Нам усім патрэбная вытрымка. Таму мы павінныя падтрымліваць дэмакратычныя структуры ў эміграцыі ў доўгатэрміновай перспектыве. Былыя палітвязні, апазіцыянеры, журналісты, юрысты, дактары, студэнты, навукоўцы, дзеячы мастацтва, IT-спецыялісты — вельмі многія з іх былі вымушаныя пакінуць сваю краіну таму, што ў іх хапіла мужнасці пратэставаць. З вамі я нязломна салідарны. Вільнюс і Варшава зрабіліся прытулкам для беларускага дэмакратычнага руху. У Берліне нам таксама трэба рабіць яшчэ больш і мацней падтрымліваць мужных дэмакратаў з Беларусі. Я звяртаюся да вас: мы бачым вас і вашую мужнасць, вашую сілу, вашую трываласць. Мы цвёрда стаім на вашым баку. Мы будзем падтрымліваць вас колькі спатрэбіцца. Жыве Беларусь!