Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі сустрэўся з дарадцам кіраўніка Офіса Зяленскага Міхаілам Падалякам. Пра гэта беларускі палітык паведаміў у Twitter.

Михаил Подоляк и Валерий Ковалевский. Фото: twitter.com/kavaleuski
Міхаіл Падаляк і Валерый Кавалеўскі. Фота: twitter.com/kavaleuski

— Удзячны Міхаілу Падаляку за сённяшнюю плённую сустрэчу. Падтрымка Украінай Ціханоўскай і дэмакратычных пераходных сіл Беларусі мае ключавое значэнне для нашых намаганняў у аднаўленні свабоды і барацьбе з незаконным умяшаннем Расіі, якія падрываюць незалежнасць Беларусі, — напісаў Кавалеўскі.

Нагадаем, у канцы траўня з Падалякам і іншымі ўкраінскімі чыноўнікамі сустрэўся таксама кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка.

У каментары «Люстэрку» ён расказаў, што абмеркаваў у Кіеве пытанні стратэгіі, падрыхтаваную НАУ справаздачу пра дэпартацыю і незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей і датычнасць да гэтага Лукашэнкі. Пры гэтым, паводле яго, з беларускімі ўладамі афіцыйны Кіеў не падтрымлівае ніякай камунікацыі.

А сама Святлана Ціханоўская ў сярэдзіне траўня сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім на ўручэнні прэміі Карла Вялікага ў Германіі. Прэзідэнт Украіны вітаў Ціханоўскую, таксама палітыкі паціснулі рукі.

Да гэтага паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і ўкраінскімі ўладамі практычна не было прыкметных кантактаў на высокім узроўні. У прыватнасці, Валерый Кавалеўскі адзначаў, што Кіеў блакуе ўдзел Ціханоўскай у сумесных мерапрыемствах.

Тым не менш пасля візіту Латушкі ў Кіеў прадстаўнік АПК заявіў, што бачыць «добрыя пасылы» з боку Зяленскага і іншых афіцыйных прадстаўнікоў Украіны. Ён адзначыў, што беларускія дэмсілы вядуць «дастаткова эфектыўную і пастаянную камунікацыю» з Кіевам, і выказаў надзею на павышэнне ўзроўню палітычных адносін.