Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


Памілаваны Раман Пратасевіч даў паказанні на сваю былую дзяўчыну Соф’ю Сапегу, якую раней асудзілі на шэсць гадоў калоніі, піша тэлеграм-канал Baza.

Роман Протасевич на суде 21 февраля 2023 года. Фото: "СБ"
Раман Пратасевіч на судзе 21 лютага 2023 года. Фота: «СБ»

«Раман паведаміў следчым, што за сваю працу па дэаноне сілавікоў Сапега атрымала 5 тысяч даляраў. Паводле Пратасевіча, дзяўчына, знаходзячыся ў Вільнюсе, прабівала беларускіх сілавікоў праз сэрвіс „Вока Бога“ і публікавала іх звесткі ў Telegram. У справе Сапегі — 238 пацярпелых», — піша Baza.

Раней Пратасевіч таксама выступаў сведкам у справе супраць Рыгора Кастусёва, Юрыя Зянковіча і Аляксандра Фядуты пра захоп улады. На працэсе ён расказаў, што «змоўшчыкі» бачылі адзін варыянт зрынання ўлады — «сілавы з удзелам вайскоўцаў».

Нагадаем, Соф’ю Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-канала NEXTA Раманам Пратасевічам у мінскім аэрапорце пасля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. Пара вярталася з адпачынку. Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя звесткі сілавікоў.

Сапегу асудзілі на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму. У памілаванні ёй адмовілі. У красавіку 2023 года стала вядома, што Соф’ю Сапегу, магчыма, адправяць даседжваць тэрмін у Расію. Матэрыялы па ёй мусіў разгледзець 24 траўня Прэсненскі суд Масквы, але паседжанне перанеслі на 1 чэрвеня, піша ТАСС. Справу Сапегі могуць накіраваць у суд Уладзівастока — менавіта там было яе апошняе месца рэгістрацыі. Расійскі суд мусіць вызначыць тэрмін, які палізняволеная будзе павінная адбыць ужо ў роднай краіне. Пасля гэтага яе перавод з Беларусі стане тэхнічна магчымы.

Раман Пратасевіч у траўні 2022 года расказаў, што расстаўся з Соф’яй Сапегай і ўжо паспеў ажаніцца. Паводле яго словаў, адносіны з дзяўчынай былі ў крызісе яшчэ перад паездкай у Грэцыю, якая стала «апошняй спробай іх захаваць», а ў момант падарожжа яны прынялі рашэнне разысціся па вяртанні ў Вільнюс. Ён заявіў, што пад хатнім арыштам адносіны яшчэ больш ускладніліся, і маладых людзей рассялілі праз шматлікія канфлікты. З таго часу, паводле блогера, яны з Соф’яй не кантактуюць. Таксама ён падкрэсліў, што не лічыць, што Сапега сутыкнулася з праблемамі з сілавікамі праз тое, што была ягонай дзяўчынай.

3 траўня ў Мінскім абласным судзе абвясцілі прысуд па «справе NEXTA». Суд прызнаў фігурантаў вінаватымі па ўсіх артыкулах абвінавачання. Раману Пратасевічу прызначылі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Сцяпану Пуцілу — 20 гадоў, Яну Рудзіку — 19 гадоў.

22 траўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў Пратасевіча. Пасля гэтага ён запісаў інтэрв'ю з супрацоўніцай дзяржтэлеканала, у якім расказаў, што ў яго цяпер «усё добра».

Чытайце таксама