Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  2. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  3. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  4. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  5. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  6. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  7. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  8. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  9. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  10. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  11. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  12. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  13. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  14. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  15. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  16. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
Читать по-русски


У Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) прадставілі даклад Маскоўскага механізму для ацэнкі выканання правоў чалавека ў Беларусі. Сярод іншага дакумент заклікае беларускія ўлады вызваліць палітвязняў, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, спыніць пераслед незалежных СМІ і адвакатаў. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры АБСЕ ўбачыла ў ім «прапагандысцкую акцыю па шальмаванні непажаданай дзяржавы».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: osce.org

У сакавіку 38 краін — чальцоў АБСЕ запусцілі Маскоўскі механізм для ацэнкі выканання правоў чалавека ў Беларусі.

А сёння, 11 траўня, у пастаянным савеце арганізацыі быў прадстаўлены даклад «Пра сур’ёзную пагрозу чалавечаму вымярэнню АБСЕ ў Беларусі з 5 лістапада 2020 года», яго аўтар — прафесар Эрве Асэнсіа.

Дакладчык адзначыў, што не атрымаў дапамогі ад беларускага ўрада, нягледзячы на просьбу пра супрацоўніцтва. У працы яму давялося абапірацца на дакументы, якія знаходзяцца ў вольным доступе або атрыманыя «з надзейных крыніц», а таксама на ранейшыя даклады міжнародных арганізацый і інтэрв'ю.

Прафесар пацвердзіў, што пасля выбараў 2020 года ў Беларусі праводзяцца рэпрэсіі супраць народа, у тым ліку супраць нязгодных з вайной ва Украіне, і знішчаецца грамадзянская супольнасць.

Сярод яго рэкамендацый, накіраваных беларускім уладам:

  • вызваліць палітычных зняволеных;
  • увесці мараторый на смяротнае пакаранне;
  • змякчыць нацыянальнае заканадаўства;
  • спыніць пераслед адвакатаў, незалежных СМІ і арганізацый;
  • аднавіць супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі;
  • забяспечыць выкананне артыкула 18(2) Канстытуцыі, згодна з якім Беларусь выключае акты ваеннай агрэсіі супраць іншых дзяржаваў са сваёй тэрыторыі.

МЗС Беларусі: «Каэфіцыент карыснага дзеяння такой прапаганды роўны нулю»

Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры АБСЕ чакана раскрытыкавала як саму справаздачу «так званага дакладчыка», так і ініцыятыву запуску Маскоўскага механізму ў цэлым. Іх назвалі «палітычна матываванымі, перадузятымі і юрыдычна нікчэмнымі».

«Размаўляючы з Беларуссю напышлівай мовай разбуральных санкцый, ізаляцыі і ціску, бяздумна адмаўляючыся ад адказнага дыпламатычнага пошуку кампрамісу, калектыўны палітычны Захад уласнаручна пазбавіў сябе магчымасці быць пачутым беларускімі ўладамі», — заявіў беларускі бок.

У праўладнай дэлегацыі паскардзіліся на «прапагандысцкую акцыю па шальмаванні непажаданай дзяржавы» і заявілі, што адзіным яе вынікам будзе «толькі яшчэ большае адчужэнне бакоў і падрыў магчымасці хуткага аднаўлення міждзяржаўнага дыялогу».

«Каэфіцыент карыснага дзеяння такой прапаганды роўны нулю», — дадалі ў пастаянным прадстаўніцтве.

Маскоўскі механізм

Маскоўскі механізм АБСЕ выкарыстоўваецца для маніторынгу выканання абавязанняў, узятых на сябе дзяржавамі — удзельніцамі арганізацыі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі. Гэты інструмент дае дадатковую магчымасць дзяржавам — удзельніцам АБСЕ фарміраваць з ліку незалежных экспертаў спецыяльныя місіі для садзейнічання ў вырашэнні канкрэтных праблем на іх уласнай тэрыторыі або на тэрыторыі іншай дзяржавы — удзельніцы АБСЕ.

Да гэтага механізм запускаўся ў дачыненні да Беларусі ўжо двойчы — у верасні 2020 года і ў 2010 годзе.

У лютым 2023 года лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская выступіла перад пасламі АБСЕ і заклікала іх трэці раз перазапусціць Маскоўскі механізм па Беларусі на тэму гуманітарнай катастрофы, масавых парушэнняў правоў чалавека і суўдзелу рэжыму ў вайне.

У сакавіку адпаведную заяву падпісалі 38 краін.