Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
Читать по-русски


Новай назвай былога McDonald’s стала «МАК.by». Пра гэта паведамляе фуд-блогер «Мерзкий Кокобай».

Фото: Instagram / @koko_by
Фота: Instagram / @koko_by

«Гістарычны момант: „Мы открыты“ цяпер афіцыйна» Мак. бай", сайт таксама памяняў імя на Mak.by!" - напісаў ён.

У якасці доказу ён апублікаваў фота работ па змене шыльды ў рэстаране экс-Mcdonald's на праспекце Незалежнасці.

Як паведамлялася раней, заяўку на рэгістрацыю таварнага знака «МАК.by» у пачатку красавіка падала «КСБ Виктори Рестораны». Яна размешчаная ў базе звестак Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Раней назву «МакБай» згадваў Аляксандр Лукашэнка. Выступаючы 31 сакавіка з пасланнем народу Беларусі, ён паскардзіўся, што яму даводзіцца займацца няпрофільнымі пытаннямі.

— Вы ведаеце, калі я пачынаю распыляцца вось па гэтым пытанні, калі прэзідэнту трэба ўмешвацца і вучыць то таму, то гэтаму, то яшчэ там «МакДональдс» нейкі перарабляць у «МакБай» ці яшчэ ў нешта — у мяне кроў закіпае! Вы ж хочаце быць суверэннымі, незалежнымі. Як жа вы будзеце суверэннымі і незалежнымі, калі вы не бачыце, што дзеецца ў вас пад нагамі?

Як развівалася гісторыя з Mcdonald’s у Беларусі

Як стала вядома 11 лістапада мінулага года, McDonald’s пакідае беларускі рынак. Было абвешчана, што яго месца зойме расійская сетка фастфуду «Вкусно — и точка», адкрытая ў памяшканнях Mcdonald’s пасля яго закрыцця ў Расіі.

Меркавалася, што рэстараны пад брэндам «Вкусно — и точка» пачнуць працаваць у Беларусі 22 лістапада. Але 18 лістапада, каментуючы сыход Mcdonald’s, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго месца мусяць заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы.

А раніцай 28 лістапада рэстараны пачалі працаваць без шыльдаў McDonald’s альбо «Вкусно — и точка». З таго часу ўстановы юрасобы «КСБ Виктори Рестораны» працавалі пад незразумелым брэндам «Мы открыты», аднак з новым меню, якое не ўсім прыйшлося да душы.

12 снежня Аляксандр Лукашэнка заяваўл, што McDonald’s цяпер — гэта «нашае прадпрыемства». «Не захацелі амерыканцы ці хто там працаваць, то як хочаце, нашыя людзі не дурнейшыя», — сказаў ён. Чыя канкрэтна цяпер гэта кампанія, палітык не ўдакладніў. Пры гэтым ён таксама казаў пра нацыяналізацыю кампаній, «гаспадары якіх сышлі».

Аднак уладальнікі сеткі, мяркуючы з адкрытых звестак, засталіся на момант гэтай заявы Аляксандра Лукашэнкі ранейшымі.

А 5 студзеня гэтага года стала вядома, што McDonald’s перастаў працаваць і ў Казахстане праз абмежаванні паставак мяса для бургераў з Расіі.