Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Удзельнікі плана «Перамога» пры падрыве самалёта ў Мачулішчах выкарыстоўвалі два дроны вытворчасці кампаніі DJI, пераробленыя ў дроны-камікадзэ саматужным спосабам, расказалі ў BYPOL.

Фото: Maxar Technologies
Фота: Maxar Technologies

Паводле звестак ініцыятывы, кожны дрон нёс зарад у 200 грамаў выбуховага рэчыва ў тратылавым эквіваленце. У якасці паражальнага элемента выкарыстоўвалася каля 200 металічных шароў.

У BYPOL адзначылі, што, мяркуючы з апублікаваных спадарожнікавых здымкаў, можна дапусціць, што месцаў пашкоджання два: трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя (лакатар) і раён абцякальніка антэны спадарожнікавай радыёлініі ў пярэдняй частцы самалёта.

«Лакатар самалётаў тыпу А-50 можа быць пабудаваны на гарызантальных шчылінных хваляводах, альбо ў іх аснове можа ляжаць фазаваная антэнная рашотка. Іх паражэнне азначае, што антэну давядзецца мяняць цалкам з поўнай яе разборкай і дэмантажом. Акрамя антэны лакатара пад абцякальнікам мусіць яшчэ знаходзіцца антэна сістэмы апазнавання „свой-чужы“. Пры гэтым варта разумець, што абсталяванне такога тыпу — гэта дарагі адзінкавы прадукт, які вырабляецца на аснове папярэдняга заказу. Не варта недаацэньваць такія паражальныя фактары, як уздзеянне агню і ціск ударнай хвалі, што прыводзіць да дэфармацыі альбо зрушэння элементаў лакатара», — расказалі ў BYPOL.

Фото: Maxar Technologies
Фота: Maxar Technologies

Там адзначылі, што сталёвыя шарыкі падчас выбуху мусілі трапіць на досыць вялікую глыбіню ў адносна тонкую абалонку корпуса самалёта, пашкодзіць праводку і ЗВЧ-абсталяванне — РЛС і станцыю спадарожнікавай сувязі, якія размяшчаюцца, як правіла, паблізу антэн, каб пазбегнуць вялікіх стратаў энергіі ў ЗВЧ-хваляводах.

«Пад ашалёўкай борта самалёта ўздоўж корпуса цягнуцца спаленыя правады. І менавіта ў гэтым самалёце, як ні ў якім іншым, праз наяўнасць вялікай колькасці абсталявання цягнуцца ў сукупнасці кіламетры кабеляў рознага тыпу і прызначэння. Ад сілкавальных да сувязных і кіравальнікаў. Сталёвыя паражальныя элементы маглі не толькі разарваць правады, але разам з агнём і аплавіць іх. На здымках са спадарожніка такі від пашкоджанняў мы ўбачыць і ацаніць не зможам. Аналагічным чынам варта ацэньваць другое траплянне», — падсумавалі ў BYPOL.

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома 50-й змяшанай базы Ваенна-паветраных сіл Беларусі ў Мачулішчах (Мінскі раён) мясцовыя жыхары пачулі некалькі выбухаў. Паводле BYPOL, яны сталі вынікам атакі дрона беларускіх партызан на расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛВ) А-50. Як заявіў кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў Аляксандр Азараў, самалёт, які ўдзельнічаў у карэктаванні расійскіх ракетных удараў па тэрыторыі Украіны, быў пашкоджаны і «лётаць ужо не зможа».

Пасля гэтага з’явіліся паведамленні, што на мяжы зрабілі больш жорсткім памежны кантроль, а ў вышук абвясцілі выхадца з Крыма, якога называюць датычным да гэтага інцыдэнту. Акрамя таго, у Беларусі пачалі правяраць уладальнікаў дронаў.

Афіцыйна ўлады Беларусі інцыдэнт у Мачулішчах не каментавалі.

Пазней расследавальнікі з Bellingcat параўналі зробленыя 28 лютага і 19 лютага спадарожнікавыя здымкі самалёта і адзначылі «розніцу ў колеры крылаў». Яны дадалі, што гэта можа быць праз снег, таму «пакуль немагчыма праверыць сцверджанні BYPOL».