Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

На аэрадроме ў Мачулішчах адбылося некалькі выбухаў, паведамляе ініцыятыва BYPOL. Пра «хлапкі, падобныя да выбухаў», «Люстэрку» таксама пісалі чытачы. Сабралі ўсё, што вядома пра здарэнне.

Источник: Google Maps
Тэрыторыя вакол гарадскога пасёлка Мачулішчы. Крыніца: Google Maps

Што здарылася

У BYPOL паведамілі, што ўдзельнікі плана «Перамога» расказалі пра два выбухі ў Мачулішчах раніцай. Паводле іх інфармацыі, у выніку былі пашкоджаныя расійскі ваенна-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка. Мяркуючы з паведамленняў у мясцовых чатах, гучныя гукі былі чуваць у каля 8−9.40 раніцы. Некаторыя кажуць, што чулі моцны выбух ноччу.

Пасля таго, што здарылася, як пісалі жыхары навакольных населеных пунктаў у мясцовых тэлеграм-чатах, ля аэрадрома бачылі вялікую колькасць вайскоўцаў. Са словаў адной з карыстальніц, на аэрадром прыязджалі Следчы камітэт і хуткая, «стаялі вайскоўцы і аўтаматчыкамі». У іншым чаце людзі пісалі, што вуліца Спартыўная была «ўздоўж забітая тэхнікай з вайскоўцамі ў броніках», «у той бок нядаўна праехала сем ваенных машын з аўтаматчыкамі».

Вакол бачылі таксама машыны ДАІ, яны правяралі багажнікі аўто, што праязджалі міма, сумкі і дакументы кіроўцаў. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларусь за МКАДом», экіпажы дагэтуль працуюць на дарозе са Слуцка ў Мінск, аўто правяраюць каля вёсак Дзергаі і Плябанцы.

Пазней паведамленні ў чатах пачалі выдаляць. Як піша тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», па кватэрах пачаў хадзіць АМАП у поўным абмундзіраванні. «Паводле словаў людзей, ходзяць па сваіх БЧБ-спісах, шукаюць, хто нешта зрабіў». А тэрыторыю вакол Мачулішчаў паўтары гадзіны патруляваў верталёт.

Бліжэй да вечара пра выбухі пад Мінскам напісаў расійскі праўладны ваенкар Сямён Пегаў, аўтар праекта WarGonzo. Паводле яго словаў, інфармацыю пацвердзілі «крыніцы ў Беларусі». Ён дадаў, што, «хутчэй за ўсё», гэта былі «атакі беспілотнікаў на вайсковую інфраструктуру, на якой могуць быць разгорнутыя ў тым ліку аб’екты расійскіх ВКС».

Паводле наяўнай у BYPOL інфармацыі, у Мачулішчах быў падарваны самалёт ДРЛВ А-50 (самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання).

«У выніку двух выбухаў пашкоджанні атрымалі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджаная авіёніка і радыёлакацыйная антэна. Пашкоджанні сур’ёзныя, самалёт дакладна ўжо нікуды не паляціць», — гаворыцца ў паведамленні ініцыятывы.

Што кажуць у Мінабароны і МНС

У цэнтры аператыўнага кіравання МНС па Мінскім раёне журналістцы «Люстэрка», якая патэлефанавала як жыхарка рэгіёна, сказалі, што інфармацыі пра выбухі не паступала.

Міністэрства абароны Беларусі таксама не каментавала сітуацыю. Мы патэлефанавалі ў ведамства па нумары «тэлефона даверу», супрацоўнік па тэлефоне толькі, як адбывалася і раней, супакоіў:

— Вы ведаеце, там нічога сур’ёзнага не адбылося, можаце не перажываць.

— Людзі кажуць, выбухі былі. Нешта здарылася?

— Ну, гэта хлапкі. Нічога страшнага не адбылося.

—  Ясна. А чаму вайскоўцаў там тады так шмат?

— Ну, прыехалі. Трэніруюцца, вучацца. Нічога наогул, можаце не перажываць, — запэўнілі ў Мінабароны і не сталі агучваць падрабязнасці.