Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  4. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  5. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  6. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  7. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  8. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  9. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  12. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  13. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  14. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  15. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
Читать по-русски

БРЦ

Аляксандр Шакуцін, які яшчэ ў 2020-м трапіў пад санкцыі ЕС як кашалёк Аляксандра Лукашэнкі, працягвае зарабляць мільёны ў Еўропе, пры гэтым страты асобных сваіх кампаній бізнесовец пакрывае за кошт беларускага бюджэту. Пераказваем са скарачэннямі матэрыял Беларускага расследніцкага цэнтра, створаны пры садзейнічанні JournalismFund.eu.

Александр Шакутин (справа). Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка Аляксандр і Шакуцін. Фота: president.gov.by

Еўропа-карміцелька

У 2020 годзе Аляксандр Шакуцін трапіў пад санкцыі ЕС за падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пасля гэтага дзейнасць яго кампаній у Еўрасаюзе мусіла быць спыненая. Аднак расследаванне БРЦ паказала, што ў Германіі ў бізнесоўца ёсць кампанія, якая працягвае функцыянаваць і прыносіць прыбытак.

Фірма SV MASCHINEN займаецца пастаўкамі сельгастэхнікі ва Усходнюю Еўропу. Сярод яе партнёраў — Amazone (вытворца тэхнікі, не блытаць з Amazon), New Holland і Lemken. ​

Беларускі расследніцкі цэнтр папрасіў журналіста з Германіі пад выглядам кліента патэлефанаваць у кампанію з просьбай аформіць пастаўку ў Беларусь партыі імпартных камбайнаў. Менеджарка нямецкага офіса пацвердзіла, што гэта магчыма.

Апытаныя БРЦ эксперты лічаць, што SV MASCHINEN удалося абысці санкцыйнае заканадаўства ЕС дзякуючы заблытанай структуры ўласнікаў. Яна змянілася ў верасні 2020 года, незадоўга да ўвядзення абмежаванняў супраць Шакуціна. Першапачаткова ён валодаў кампаніяй разам з даўнімі партнёрамі: Яраславам Буяльскім, Ігарам Субоціным, Віталём Варатніцкім і Валянцінам Ягоравым. Цяпер жа сярод уласнікаў з іх застаўся толькі Ягораў, якому належыць 30% фірмы. Астатнія 70% — у літоўскай кампаніі EM SYSTEM.

Собственники компании SV MASCHINEN до 2020 года, выписка из официального реестра юридических лиц Германии. Изображение: БРЦ
Уласнікі кампаніі SV MASCHINEN да верасня 2020 года, выпіска з афіцыйнага рэестра юрыдычных асоб Германіі. Выява: БРЦ
Собственники компании SV MASCHINEN после сентября 2020 года, выписка из официального реестра юридических лиц Германии. Изображение: БРЦ
Уласнікі кампаніі SV MASCHINEN да верасня 2020 года, выпіска з афіцыйнага рэестра юрыдычных асоб Германіі. Выява: БРЦ
Собственники компании EM SYSTEM, выписка из реестра юридических лиц Литвы. Изображение: БРЦ
Уласнікі кампаніі EM SYSTEM, выпіска з рэестра юрыдычных асоб Літвы. Выява: БРЦ
Собственники компании EM SYSTEM, выписка из реестра юридических лиц Литвы. Изображение: БРЦ
Уласнікі кампаніі EM SYSTEM, выпіска з рэестра юрыдычных асоб Літвы. Выява: БРЦ

Гэтая фірма трапіла пад нацыянальныя санкцыі Літвы, і яе актывы на 8 мільёнаў еўра аказаліся замарожаныя, як і яшчэ 6 мільёнаў еўра неразмеркаванага прыбытку.

Прычына гэтага — Аляксандр Шакуцін, які валодае кампаніяй разам з Ігарам Субоціным.

Финансовый отчёт EM SYSTEM за 2021 год, показывающий активы компании на 8 млн евро, получен из реестра юридических лиц Литвы. Изображение: литовские расследовательский центр SIENA
Фінансавая справаздача EM SYSTEM за 2021 год, якая паказвае актывы кампаніі на 8 млн еўра, атрыманая з рэестра юрыдычных асоб Літвы. Выява: літоўскі расследніцкі цэнтр SIENA

Финансовый отчёт о балансе EM SYSTEM за 2021 год, показывающий нераспределенную прибыль на более чем 6 млн евро, получен из реестра юридических лиц Литвы. Изображение: литовские расследовательский центр SIENA
Фінансавая справаздача пра баланс EM SYSTEM за 2021 год, які паказвае неразмеркаваны прыбытак на больш чым 6 млн еўра, атрыманы з рэестра юрыдычных асоб Літвы. Выява: літоўскі расследніцкі цэнтр SIENA

У Германіі сувязь даччынай кампаніі EM SYSTEM з Шакуціным не прасачылі, і яна ўнікла абмежаванняў. Працягвае працу і яе прадстаўніцтва ў Мінску: у 2021 годзе яго чысты прыбытак склаў каля 1 мільёна даляраў.

Отчёт из базы "Легат" о прибылях и убытках за 2021 год компании "СВ Машины" - представительства SV Maschinen GmbH в Беларуси. Изображение: БРЦ
Справаздача з базы «Легат» пра прыбыткі і страты за 2021 год кампаніі «СВ Машыны» — прадстаўніцтва SV Maschinen GmbH у Беларусі. Выява: БРЦ

Такім чынам, Аляксандр Шакуцін ужо два гады працягвае весці дзейнасць у ЕС, нягледзячы на забарону Брусэля. БРЦ звярнуўся ў Міністэрства фінансаў Германіі па афіцыйны каментар і чакае адказу.

Кветкавы атрад

У 2017 годзе Аляксандр Шакуцін ажаніўся другі раз.

Абранніцай 58-гадовага бізнесоўца стала 22-гадовая Марыя Сакіркіна, выпускніца БДЭУ і ўдзельніца конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна». Ужо ў 2020 годзе дзяўчына пачала займацца бізнесам. Разам са сваім бацькам, а таксама пасынкам, Аляксандрам Шакуціным-малодшым, яна стала суўладальніцай кампаніі «Белтаможвилия». Іх сумарная доля — 71,25%. Астатняя частка была размеркаваная паміж ТАА «Спамаш», што належыць бацьку і сыну Шакуціным, і венгерскай кампаніяй Lucky Trade Group Hungary, ліквідаванай летась.

«Белтаможвилия» была зарэгістраваная ў Вілейцы, і ў 2020 годзе — калі акцыянерамі кампаніі сталі Шакуціны — эканамічная актыўнасць гэтага раёна рэзка павялічылася. За студзень-верасень экспарт вырас у 7 разоў (94 мільёны даляраў) у параўнанні з тым самым перыядам 2019, а імпарт — у 47 разоў (204 мільёны даляраў).

У 2021 годзе ў тыя ж дзевяць месяцаў раён працягваў нарошчваць знешні гандаль. Агульны абарот тавараў да верасня склаў 362 мільёны даляраў. З іх экспарт — 125 мільёнаў, а імпарт — 236 мільёнаў даляраў.

Але ўжо ў канцы 2021 года Вілейка перастала дэманстраваць анамальную эканамічную актыўнасць, і гэта супала з пераездам з раёна «Белтаможвилии».

Кампанія працавала ў Вілейцы з моманту заснавання ў 2007 годзе, але яе дзейнасць была даволі сціплай, а ў 2019 годзе — нават стратнай. З прыходам у кіраўніцтва Шакуціных фірма паказала рэзкі рост: выручка вырасла ў 1878 разоў, дасягнуўшы амаль 300 мільёнаў рублёў, а чысты прыбытак склаў 11,3 мільёна рублёў.

У 2021 годзе выручка «Белтаможвилии» дасягнула 362 мільёнаў рублёў.

Выписка из белорусского Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей. Изображение: БРЦ
Выпіска з Адзінага беларускага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Выява: БРЦ

Отчёт из базы "Легат" о прибылях и убытках компании "Белтаможвилия" за 2020 год. Изображение: БРЦ
Справаздача з базы «Легат» пра прыбыткі і страты кампаніі «Белтаможвилия» за 2020 год. Выява: БРЦ
Отчёт из базы "Легат" о прибылях и убытках компании "Белтаможвилия" за 2020 год. Изображение: БРЦ
Справаздача з базы «Легат» пра прыбыткі і страты кампаніі «Белтаможвилия» за 2020 год. Выява: БРЦ
Отчёт из базы "Легат" о прибылях и убытках компании "Белтаможвилия" за 2021 год. Изображение: БРЦ
Справаздача з базы «Легат» пра прыбыткі і страты кампаніі «Белтаможвилия» за 2021 год. Выява: БРЦ

Згодна з матэрыяламі расійскіх арбітражных судоў, сфера дзейнасці фірмы — рээкспарт кветак у Расію. Гэты бізнес заквітнеў у 2011 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка сваім указам стварыў ільготы для імпарту з мэтай рээкспарту. Пастанова цалкам вызваліла імпарцёраў ад выплаты ПДВ, пры ўмове, што тавар будзе вывезены з Беларусі. Гэта дазваляла беларускім рээкспарцёрам не плаціць падаткі ў дзяржбюджэт і зарабляць на гэтым звышпрыбыткі.

З гэтага пачаўся масавы рээкспарт кветак з Беларусі ў Расію. Там ПДВ плаціць было трэба, таму пры пастаўках цана тавараў у разы заніжалася. Удзельнічалі ў гэтай схеме і Аляксандр Шакуцін разам з сынам праз іх фірму «Логекс».

Пастановай Савета міністраў Беларусі фінансавая справаздачнасць гэтай кампаніі была схаваная.

Паводле ацэнак БРЦ, выручка «Белтаможвилии» за два гады кіраўніцтва Шакуціных склала 264 мільёны даляраў. 20% ад гэтай сумы жонка, сын і цесць Шакуціна мусілі заплаціць у дзяржбюджэт як ПДВ пры імпарце, але Лукашэнка сваім указам вызваліў іх ад гэтага.

Справа тэхнікі

Аляксандр Шакуцін вядомы як адзіны буйны бізнесовец у прамысловай галіне Беларусі. Больш за 20 гадоў ён з’яўляецца суўладальнікам холдынгу «Амкадор», які вырабляе пагрузчыкі, укладчыкі асфальту і тэхніку для меліярацыі. Каля траціны гэтай прадукцыі пастаўляецца на экспарт, у асноўным — у Расію. Да прыходу Шакуціна прадпрыемства працавала ўжо каля 70 гадоў і апошнія 10 з іх уяўляла сабой прыватную структуру з невялікай доляй дзяржавы. Разам з партнёрамі з Непала Шакуцін паступова выкупіў долі ў асобных акцыянераў і такім чынам атрымаў кантрольны пакет «Амкадора».

Прыватызацыя значна ўмацавала пазіцыі Шакуціна, і ў 2013 годзе яго назвалі другім найбольш уплывовым бізнесоўцам Беларусі. Для самога «Амкадора», аднак, у доўгатэрміновай перспектыве гэта мела супрацьлеглы эфект: прадпрыемства пачало працаваць у мінус. Кампенсуе страты холдынг з дапамогай пазыкаў з дзяржбюджэту. На канец 2021 года доўгатэрміновы доўг дасягнуў прыкладна 120 мільёнаў даляраў. Непакрытыя страты — 42 мільёны даляраў.

Финансовая отчётность ОАО "АМКОДОР-УКХ" за 2021 год. На них нераспределенный убыток и долгосрочные кредиты и займы. Документ взят из открытой базы Единого портала финансового рынка.Изображение: БРЦ
Фінансавая справаздачнасць ААТ «АМКОДОР-УКХ» за 2021 год. На іх неразмеркаваныя страты і доўгатэрміновыя крэдыты і пазыкі. Дакумент узяты з адкрытай базы Адзінага партала фінансавага рынку. Выява: БРЦ

У канцы таго ж 2021 года Аляксандр Лукашэнка выдаў указ «Аб стабілізацыі фінансавага стану арганізацый», вылучыўшы Шакуціну пазыку прыкладна на 50 мільёнаў даляраў пад адну другую стаўкі рэфінансавання (каля 4% гадавых). Акрамя таго, гэтую пазыку неабавязкова аддаваць грашыма. Указ прадугледжвае магчымасць узаемазаліку і пагашэнне доўгу акцыямі.

Наяўнасць рэгулярных дзяржсубсідый абвяргае распаўсюджанае ўяўленне, быццам «Амкадор» праяўляе «сацыяльную адказнасць», забіраючы стратныя прадпрыемствы ў дзяржавы ў свой холдынг. Бо сам ён часткова фінансуецца за кошт падаткаплатнікаў.