Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  2. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  3. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  4. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  5. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  6. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  7. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  8. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  9. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  10. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  11. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  12. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  13. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  14. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  15. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  16. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  17. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  18. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  19. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  20. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
Читать по-русски


Нядаўна даследчыкі абнавілі інфармацыю пра сярэднюю даўжыню пенісаў у розных краінах свету. Таблоід The Sun звярнуў увагу, што таксама з’явілася больш свежая база звестак пра памеры грудзей жанчын з усяго свету. То-бок амаль усяго: Беларусі ў спісе няма (аднак ёсць краіны-суседкі).

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Даследчыкі арыентаваліся выключна на памер місачкі бюстгальтара, то-бок розніцу паміж абхопам грудзей і абхопам пад грудзьмі. Як правіла, яна абазначаецца літарамі, пачынаючы ад АА — гэта самы маленькі памер. Потым ідуць А, В, С — і гэтак далей.

Таксама адзначаецца, што па ўсім свеце выкарыстоўваюцца розныя абазначэнні памераў грудзей. Паводле інфармацыі, што суправаджае базу, місачка, якая ў ЗША лічылася б С, у Вялікабрытаніі «ператвараецца» ў D. Таму для зручнасці параўнання даследчыкі выбралі амерыканскую сістэму і «пераклалі» на яе ўсе атрыманыя звесткі.

Выніковая табліца з сярэднімі памерамі грудзей у розных краінах апублікаваная на сайце World Data.

Акрамя саміх грудзей, даследчыкі прывялі інфармацыю і пра сярэдні індэкс масы цела жанчын у кожнай краіне. Гэта аказалася вельмі важным нюансам: паводле каманды, якая займалася статыстыкай, павелічэнне сярэдняга памеру грудзей часта адбываецца ў краінах, дзе атлусценне таксама становіцца праблемай. Грудзі складаюцца не толькі з малочных залоз як такіх, але і з тлушчавай тканкі.

Самыя вялікія памеры бюста — у адрозненне ад пенісаў — аказаліся ў Еўропе, а вось невялікія грудзі — больш часты феномен у краінах Афрыкі і Азіі. Сярэдні памер АА выйшаў у жанчын з Ізраіля, Зімбабвэ, Емена, Нігерыі, Сенегала, Шры-Ланкі, Інданезіі, Тайланда, Тайваня, Філіпін, Непала, Бангладэш і В’етнама. У жыхарак апошняга да таго ж яшчэ і адзін з самых нізкіх індэксаў масы цела.

Самыя вялікія бюстгальтары — С-D — носяць у Нарвегіі. Ёй у спіну дыхаюць ЗША, Вялікабрытанія, Люксембург і Ісландыя з сярэднімі памерамі С.

Пасля абнаўлення звестак выявілася, што ў некаторых краінах сярэдні памер грудзей зменшыўся. Напрыклад, так адбылося ва Украіне: калі паводле звестак 2016 года жанчыны там часцей насілі місачку С, то цяпер гэта А-В. Што да іншых суседзяў, то ў Польшчы, як і ў Расіі, сярэдні памер склаў В-С.

Па Літве і Латвіі (як, нагадаем, і па Беларусі) сайт World Data памераў не прыводзіць. Аднак яны ёсць на карце ад World Population Review — магчыма, гэта старыя звесткі мінулых гадоў. Згодна з імі, у Літве сярэдні памер — А-В, а ў Латвіі — АА-А. Пры гэтым на месцы Беларусі таксама «шэрая пляма» без усялякай інфармацыі.

Як так атрымліваецца, што ў нейкіх краін у сярэднім выходзяць адны з самых маленькіх памераў? У складальнікаў базы ёсць версія. Яны адзначаюць, што звесткі збіраліся па розных сусветных даследаваннях — у большасці з іх жанчыны самі паведамлялі пра тое, якога памеру бюстгальтары носяць.

Пры гэтым у сітуацыях, калі ў даследчыкаў ёсць магчымасць праверыць адпаведнасць памеру бюстгальтара грудзям, аказваецца, што часта ён не мае нічога агульнага з рэальнасцю. Самая распаўсюджаная прычына гэтага ў тым, што жанчыны часта выбіраюць занадта маленькія місачкі, але большы, чым трэба, абхоп спіны.

Відаць, таму ў топ трапілі не самыя бедныя краіны: на думку складальнікаў, у жанчын там больш магчымасцяў атрымаць кваліфікаваную кансультацыю і падабраць бюстгальтар па памеры.

Чытайце таксама