Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  2. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  3. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  4. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  5. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  6. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  7. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  8. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  9. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  10. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  11. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  14. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  15. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  16. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  17. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
Читать по-русски


Генпракуратура выявіла мноства парушэнняў у сферы ўвекавечання памяці пра загінулых мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, мясцовыя ўлады не ў поўнай меры займаюцца ідэнтыфікацыяй ахвяр генацыду, паведамілі ў ведамстве.

Фото: twitter.com/BelarusNo
Фота: twitter.com/BelarusNo

Бессістэмная архіўна-даследчая праца

Імёны 75% забітых і пахаваных у гады вайны ў БССР дагэтуль невядомыя, высветлена ўсяго 112 тысяч імёнаў мірных грамадзян, адзначылі ў Генпракуратуры. І абвінавацілі выканкамы ў кепскай працы.

«Не праводзілі ў поўнай меры мэтаскіраванай дзейнасці па ідэнтыфікацыі ахвяр генацыду на падставе архіўных крыніц, не прызначылі для гэтага адказных службовых асобаў, праз што архіўна-даследчая праца вялася бессістэмна і мела факультатыўны характар», — папракае ведамства, падкрэсліваючы, што гэтай працай выканкамы абавязаныя займацца згодна з указам ад 24 сакавіка 2016 года № 109.

Генпракуратура знайшла шмат архіўных крыніц, якія змяшчаюць персанальныя звесткі загінулых і месцы іх пахавання.

«Разам з тым мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы не выкарыстоўвалі гэтыя крыніцы ў працы, імёны загінулых ва ўліковыя дакументы пахаванняў і банкі дадзеных „Кніга Памяці“ не ўносілі, на надмагільныя збудаванні іх не наносілі. Так, пракуратурай выяўлена звыш 24 тысяч імёнаў мірных грамадзян, якія не былі ўвекавечаныя», — паведамілі ў ведамстве, панаракаўшы, што выканкамы не прыцягваюць да працы архівы.

Таксама пракуроры выявілі ў выканкамах парушэнні падчас вядзення «Кнігі памяці». У банку дадзеных «Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь» адсутнічалі схемы размяшчэння і фотаздымкі пахаванняў, якія дазволілі б зрабіць іх пошук на мясцовасці.

Кепска шукаюць каштоўнасці і маршруты для турызму

Акрамя таго, аказалася нерэзультатыўнай праца камісіі пры Саўміне па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы абарот культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі.

«Толькі нядаўна сфармаваны агульны пералік культурных каштоўнасцяў, вывезеных у ваенныя гады. Пры гэтым не ў поўнай меры праведзены аналіз міжнародна-прававых сродкаў для вяртання такіх каштоўнасцяў і праблем іх рэалізацыі ў дачыненні да кожнай замежнай дзяржавы», — адзначылі ў Генпракуратуры.

Пракуроры «выявілі істотныя рэзервы для пашырэння маршрутаў ваенна-гістарычнага турызму». На думку ведамства, варта ўключаць у экскурсіі месцы масавага пахавання ахвяр генацыду і іншыя памятныя аб’екты.

На патрабаванне Генпракуратуры ўжо адкарэктавалі маршрутную сетку ў Нацыянальным агенцтве па турызме. Туды перададзеныя звесткі для дадатковага ўключэння некалькіх дзясяткаў аб’ектаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

«У прыватнасці, дапаўняюцца ваенна-гістарычныя маршруты такім памятным месцам, як урочышча Стасіна Столінскага раёна, дзе пахаваныя больш чым 12,5 тысячы ахвяр генацыду», — паведамілі ў ведамстве. Гэта вядомае месца масавага забойства вязняў Столінскага габрэйскага гета.

150 актаў нагляду

Ёсць парушэнні ў добраўпарадкаванні памятных месцаў і мемарыяльных комплексаў. У 42 пунктах «патрабавалася прыняцце мер для навядзення парадку», у 17 раёнах краіны не арганізавалі ахоўных зон пахаванняў.

Як сцвярджаюць у ведамстве, вынікі пракурорскай праверкі, «а таксама інфармацыя ад Нацагенцтва па турызме» пацвердзілі неабходнасць забяспечыць захаванне будынкаў аднаго з найбуйнейшых лагераў для савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян «Шталаг-352″ у Мінску, дзе было знішчана звыш 80 тысяч чалавек». Раней супраць зносу будынка выступалі мясцовыя актывісты, але Генпракуратура гэтага не згадала.

Па выніках праверкі пракуроры па ўсёй краіне вынеслі больш за 150 актаў нагляду. Генпракуратура прапанавала Саўміну даручыць кампетэнтным ведамствам ліквідаваць парушэнні.