Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


Беларус, якога 16 ліпеня затрымалі ў Варшаве са зброяй, — вядомы гродзенскі музыка. Пра гэта MOST расказалі яго сябры. Яны спрабуюць высветліць лёс мужчыны і шукаюць адваката.

Задержанный в Польше Игорь Б. Фото: MOST
Затрыманы ў Польшчы Ігар Б. Фота: MOST

44-гадовага затрыманага завуць Ігар. Ягонага прозвішча выданне не паведамляе, спасылаючыся на польскае заканадаўства. Тэлефон беларуса недаступны, апошняя яго актыўнасць у сацсетках была суткі таму.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў паліцыі. Прэс-сакратар варшаўскага аддзялення паліцыі KRP-I Якуб Пацыняк паведаміў MOST, што 17 ліпеня матэрыялы справы будуць перададзеныя ў пракуратуру. Ён устрымаўся ад публікацыі імені затрыманага.

Нагадаем, 16 ліпеня з будынка Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве эвакуявалі 150 чалавек, прылеглую вуліцу ачапіла паліцыя. Прычынай стаў беларус, у торбе якога знайшлі небяспечныя прадметы — газ, нож, тэлескапічную дубінку і, імаверна, шумавую зброю.

Мужчына паводзіўся спакойна і нікому не пагражаў. Аднак, агледзеўшы сумку, ахова будынка вырашыла выклікаць паліцыю. Таксама на месца інцыдэнту прыбыла пажарная служба. Мужчыну вывелі афіцэры, у будынку Міністэрства працавалі спецыяльныя службы.

Імаверна, гаворка ідзе пра Ігара Б. — экс-палітвязня і музыку. У верасні 2020 года ён станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай у Гродне. За гэта яго асудзілі на 1,5 года «хіміі». 17 снежня 2021 года выйшаў на волю. У жніўні 2022-га адседзеў 45 сутак па адміністрацыйным артыкуле, пасля чаго з’ехаў з Беларусі.