Увечары 4 чэрвеня ў рацэ Свіслач у Мінску патануў мужчына, паведамілі ў прэс-службе ТРВАД.
Адзначаецца, што мужчына страціў раўнавагу і зваліўся ў раку. Мінакі паспрабавалі яго выратаваць, але ім гэта не ўдалося. Адзін з відавочцаў паведаміў пра здарэнне на сезонны выратавальны пост.
Работнікі ТРВАД з дапамогай падручных сродкаў дасталі мужчыну, які знаходзіўся за пяць метраў ад берага. Яму правялі сардэчна-лёгачную рэанімацыю і перадалі медыкам, якія канстатавалі яго смерць.
Па факце здарэння праводзіцца праверка. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.