Жыхарка Іванава страціла 7600 рублёў, спрабуючы купіць праз інтэрнэт турпуцёўку ў Егіпет, паведамілі ў МУС.
46-гадовая жанчына расказала, што шукала выгадную прапанову на летні адпачынак у Instagram. У адной з груп яна натыкнулася на пуцёўку па выгаднай цане. Жанчына звязалася з «турфірмай» і неўзабаве пачала камунікаваць наўпрост з «менеджарам». Зламыснік «аформіў ёй дакументы», а потым папрасіў выслаць банкаўскія рэквізіты і перавесці грошы за тур.
Жанчына выканала ўсе інструкцыі махляра, пасля чаго з яе рахунку спісалі 7600 рублёў. Больш на сувязь з пацярпелай «менеджар» не выходзіў.
Па гэтым факце заведзеная крымінальная справа.