Нягледзячы на ўсе намаганні дактароў БХМД і МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, выратаваць жыцці двух пацярпелых у аварыі паблізу горада Смалявічы не ўдалося. Пра гэта паведаміла Увечары 6 сакавіка прэс-служба Мінздароўя.
Раней расійскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь напісала пра тое, што 6 сакавіка ўдзень у 9-й мінскай бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр кіроўца маршрутнага таксі.
Цяпер дактары працягваюць барацьбу за жыцці сямі пацярпелых.
Нагадаем, аварыя адбылася 20 лютага. У той дзень у Смалявіцкім раёне сутыкнуліся гружаны пяском МАЗ і маршрутнае таксі.
На месцы ДТЗ загінулі 11 чалавек. Кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што, паводле папярэдніх звестак, хуткасны рэжым кіроўцы не парушалі. У Следчым камітэце паведамілі пра затрыманне кіроўцы МАЗа. Расследаванне абставінаў аварыі працягваецца, распачатая крымінальная справа аб парушэнні ПДР, што пацягнула смерць двух і больш чалавек (артыкул 317 КК).