У паветраную прастору Беларусі з РФ зайшоў бізнес-джэт Gulfstream G650 (RA-11005). Гэты самалёт належыць расійскаму мільярдэру Уладзіміру Патаніну, піша праект «МотолькоПомоги».
Уладзімір Патанін — прэзідэнт і ўладальнік «Норильского Никеля», «Росбанка» і курорта «Роза Хутор», якія ўваходзяць у структуру холдынгавай кампаніі «Интеррос». Ён найбагацейшы мільярдэр РФ пасля Андрэя Мельнічэнкі. Яго капітал — 23,7 млрд даляраў. Борт ляціць з Бішкека.
Нагадаем, 3−4 чэрвеня 2024 года на тэрыторыі Беларусі праходзіць паседжанне Еўразійскага міжурадавага савета.
У Мінск ужо прыляцелі прэм’ер-міністры Казахстана, Азербайджана, Узбекістана і Расіі. Чакаюцца таксама прадстаўнікі Кыргызстана і Арменіі.