1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  8. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Начальніца ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы Святлана Бялаш у эфіры дзяржканала СТБ выказала незадаволенасць сучаснымі беларускімі бацькамі. Паводле чыноўніцы, у іх назіраецца «праблема ўтрыманства і спажывальніцтва». Яна задалася пытаннем, чаму вырасла пакаленне, якое «не можа нармальна выхоўваць дзяцей», і заявіла, што «нашую моладзь трэба вучыць бацькоўству». Ганна Златкоўская, мама 11-гадовага хлопчыка, тлумачыць чыноўніцы і людзям, якія падзяляюць яе меркаванне, што ў нармальнай краіне мусіць быць менавіта «дзяржава для народа», а не наадварот.

Ганна Златкоўская

Пісьменніца, журналістка, калумністка, мама

Аўтарка кніг «Охота на бабочек» і «Страшно жить, мама», калумністка kyky.org і ўжо закрытага часопіса «Большой». Тры гады таму вымушана пакінула Беларусь, але спадзяецца, што аднойчы зможа вярнуцца дадому.

Новае пакаленне вырасла нейкае крывое, на думку Святланы Бялаш, «усе патрабуюць ад дзяржавы, ад настаўнікаў». Мне падабаецца гэтая фармулёўка, бо ў ёй заяўлена галоўнае: дарослыя людзі, якія выхоўваюць дзяцей, патрабуюць ад дзяржавы і чыноўнікаў і чыноўніц выканання сваіх абавязкаў. Не народ для дзяржавы, а дзяржава для народа. Уласна, так і мусіць быць у нармальнай краіне. Але, на жаль, пакуль яшчэ не ў Беларусі.

На радзіме па-ранейшаму імкнуцца кантраляваць. То-бок «вучыць бацькоўству» (цытата начальніцы ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы). Можна спытаць, як гэта будзе адбывацца? Хто той педагог па бацькоўстве і якія ў яго перавагі ў параўнанні з іншымі? Якія каштоўнасці і светапогляд? Якіх выхаваўчых метадаў прытрымліваецца педагог: лічыць нормай рукапрыкладства ці ўсё ж усведамляе, што дзяцей біць нельга ні пры якіх абставінах?

Грунтуючыся на палітыцы рэжыму, выходзіць чысценькі падліза-ідэолаг, які пакорліва верыць у сістэму дыктату, дзе дэмакратычныя погляды і нянавісць да развязанай вайны ва Украіне — гэта, наадварот, недахопы, а не перавагі. Мама тут — выключна парадзіха і хатняя гаспадыня, адданая самка свайго мужчыны, задача якога — забяспечваць тылы і своечасова апладняць каханую. Бо дзяржава хоць і незадаволеная цяперашнім пакаленнем, але вельмі занепакоеная дэмаграфічнай сітуацыяй, бо жанчыны не хочуць займацца толькі прадукаваннем нашчадкаў, а будуюць кар’еру, падарожнічаюць, займаюцца самаразвіццём і патрабуюць ад краіны яшчэ нейкіх правоў і прытрымлівання законам.

Такія мамы цяпер сядзяць у калоніях, такія бацькі знаходзяцца тамсама. Непажаданыя, няправільныя, свабодалюбівыя людзі. Марына Золатава, Вольга Залатар, Дар’я і Ігар Лосікі, Павел Севярынец, Антаніна Канавалава і Сяргей Ярашэвіч — спіс бацькоў, асуджаных па «палітычных» артыкулах, занадта доўгі, каб уключыць усіх пацярпелых ад рук рэжыму. І ўсё гэта лёсы не толькі дарослых, але і дзяцей, якім так патрэбныя тата і мама. Улады не перажываюць за хлопчыкаў і дзяўчат, не думаюць пакутліва, як бацькам жывецца кожны дзень без тых, хто яшчэ ўчора абдымаў любімую матулю за шыю, слухаў казку перад сном і вучыў першыя словы з буквара. Гэтае выхаванне засталося за межамі агульначалавечых каштоўнасцяў, у непажаданых дыктатуры няма правоў і, адпаведна, хацець чагосьці яны таксама не могуць.

Селекцыя грамадства выразна акрэсленая пасля падзей 2020 года: адданыя рэжыму — направа, не адданыя — у турму. Пафасныя прамовы пра моладзь, якую неабходна вучыць, грунтуюцца толькі на служэнні дзяржаўнай машыне, і ніяк інакш.

І ўсё ж, калі ідзе гаворка пра выхаванне будучых бацькоў, пачніце з малога. Перастаньце думаць архаічнымі стэрэатыпамі, дзе жанчына — пакорлівая захавальніца ачага, а мужык — здабытчык. Раскажыце пра тое, што такое хатні гвалт і куды бегчы дзяўчыне ці хлопцу ў выпадку збіцця і аб’юзу (так-так, успомнім пра закрыццё цэнтра «Радзіслава»), што гвалт у грамадстве непрымальны абсалютна (тут давядзецца неяк выкручвацца, бо сілавікі з іх дубінкамі не ўвязваюцца ў кантэкст). Растлумачце моладзі, што людзі не статак, што дзеці мусяць нараджацца ў здаровых адносінах і ў любым узросце, калі гэтае жаданне з’явіцца. І ў сорак нараджаюць, і ў трыццаць, і гэта нармальна.

Але галоўнае — стварыце нармальную дзяржаву, якая жыве для свайго народа. А не высмоктвае з яго ўсе рэсурсы з абавязковым патрабаваннем абсалютнага падпарадкавання. Дзе закон адзіны для ўсіх, а не толькі для абраных. Калі нарэшце асудзяць не мужчыну, які пісаў каментары пра сілавікоў, а сілавіка, які збіў хлопца ці дзяўчыну да крывавых дзірак на целе.

Нам усім хочацца, каб грамадства было нармальным, а дзеці — шчаслівымі. Толькі шчасце немагчымае ў аўтарытарнай сістэме, дзе кожны дзень і ноч затрымліваюць людзей за іх працу, за рэпост або выказаныя погляды, апісаныя ў пасце ў Facebook. Немагчымае і з тымі, хто, будучы слугамі народа, лічыць, што іх дзейнасць абмяжоўваецца толькі ўказамі і загадамі без зваротнай сувязі і справаздачнасці пра сваю працу.

Успамінаю, як некалькі гадоў таму я прыйшла да чыноўніцы, каб спытаць для невялікай нататкі для аднаго партала, калі плануецца будаўніцтва новага садка ў Каменнай Горцы і што рабіць тым, хто не можа аддаць свайго малога ў найбліжэйшыя яслі. Цётка з начосам і ў белай блузцы мне проста сказала: «Пайшла прэч».

Гэтае «пайшла прэч» і ёсць сутнасцю ўсяго клопату дзяржавы пра беларускія сем'і. Фікцыя і нічога больш. Таму, не надта паважаныя чыноўнікі і чыноўніцы, калі мы — пакаленне тых, хто ад вас патрабуе, то нашыя дзеці ўжо нічога патрабаваць не будуць. Яны проста больш не хочуць жыць у краіне, дзе не засталося нічога, акрамя страху.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

Беларускія чыноўнікі любяць скардзіцца, што народ у іх «не той». Ім можна і трэба адказваць. «Люстэрка» дае магчымасць выказацца як звычайным людзям, так і вядомым экспертам і калумністам. Для нас важна, каб вы чулі розныя меркаванні, а не толькі «лінію партыі», якую спрабуе навязаць прапаганда.

Падтрымайце рэдакцыю, каб мы працягвалі працу

Калі вы цэніце пазіцыю «Люстэрка» і хочаце, каб мы і далей гаварылі пра важныя рэчы, — падтрымайце нашую каманду фінансава. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.

Гэта бяспечна?

Калі вы не ў Беларусі — так. Гэты сэрвіс выкарыстоўвае больш за 80 тысяч арганізацый з 96 краін. Ён сапраўды надзейны: у аснове — аплатная сістэма Stripe, сертыфікаваная па міжнародным стандарце бяспекі PCI DSS. А яшчэ банк не ўбачыць, што плацёж зроблены ў адрас «Люстэрка».

Вы можаце зрабіць разавае ахвяраванне або аформіць рэгулярны плацёж. Рэгулярныя данаты нават на невялікую суму дазволяць нашай рэдакцыі лепш планаваць уласную працу.

Важна: не данацьце з картак беларускіх і расійскіх банкаў. Гэта пытанне вашай бяспекі.

Калі для вас больш зручны сэрвіс Patreon — вы можаце падтрымаць нас з дапамогай яго. Аднак Donorbox возьме меншую камісію і цяпер у прыярытэце для нас.