1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  8. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі атрымалі дакумент, які папярэджвае іх супрацоўнікаў і службоўцаў пра адказнасць «за экстрэмізм». Азнаёміцца з ім трэба пад роспіс. Рэдакцыя «Люстэрка» атрымала копію інструкцыі і вывучыла, пра што папярэджваюць чыноўнікаў і што пагражае за адмову ад выканання.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як сцвярджае крыніца «Люстэрка», інструкцыю пад назвай «Інфармацыя пра меры адказнасці за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці» ў бюджэтныя арганізацыі разаслаў КДБ. Азнаёміцца з ёй і распісацца пра гэта мусіў кожны дзяржаўны службовец альбо супрацоўнік бюджэтнай арганізацыі, кажа суразмоўца. Паводле яго словаў, за адмову ад гэтага нязгодных пагражаюць пакараць «аж да звальнення».

У дакуменце сабраныя цытаты з розных законаў і нарматыўных актаў, якія так ці інакш датычаць «экстрэмізму». У прыватнасці, прыводзіцца падрабязнае азначэнне паняцця «экстрэмісцкая дзейнасць» згодна з Законам «Пра супрацьдзеянне экстрэмізму».

А таксама нагадваецца пра адказнасць, прадугледжаную Крымінальным і Адміністрацыйным кодэксамі за стварэнне «экстрэмісцкага» фарміравання альбо ўдзел у ім (арт. 361−1 КК), іх фінансаванне (361−2 КК) і распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі (арт. 19.11 КаАП).

Акрамя таго, дзяржаўных службоўцаў асобна папярэджваюць пра адказнасць за заклікі да санкцый (арт. 361 КК) і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь (арт. 369−1 КК).

Асобнай увагі заслугоўваюць вытрымкі з агульных патрабаванняў службовай этыкі дзяржаўных цывільных службоўцаў (так афіцыйна называюць чыноўнікаў розных узроўняў). Гэты збор правілаў — дадатак да Закона «Пра дзяржаўную службу», прынятага ў 2022 годзе.

Згодна з дакументам, дзяржаўныя службоўцы «не павінныя публічна выказваць у сродках масавай інфармацыі сваё меркаванне па пытаннях дзяржаўнай палітыкі і службовай дзейнасці». Але рабіць гэта ім забаронена толькі ў выпадку, калі іх асабістае меркаванне не адпавядае «асноўным напрамкам палітыкі дзяржавы».

У сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках чыноўнікі «не павінныя дапускаць размяшчэнне інфармацыі, распаўсюд якой у СМІ забаронены, а таксама звестак, здольных нанесці шкоду іх персанальнай рэпутацыі і аўтарытэту дзяржаўнай улады ў цэлым». Пры гэтым ні закон пра дзяржаўную службу, ні агульныя патрабаванні этыкі не вызначаюць крытэры, паводле якіх можна акрэсліць патэнцыял нанясення такой шкоды.

У агульных палажэннях патрабаванняў службовай этыкі сказана, што яны распрацаваныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, агульнапрынятымі ў Беларусі маральна-этычнымі нормамі, а таксама Канвенцыяй ААН супраць карупцыі і Міжнародным кодэксам паводзінаў дзяржаўных службовых асобаў.

У дакуменце гаворыцца, што за парушэнне правілаў прадугледжаная дысцыплінарная адказнасць чыноўнікаў. Паводле арт. 73 закона, гэта можа быць заўвага, вымова (звычайная ці строгая), папярэджанне пра няпоўную службовую адпаведнасць, пазбаўленне прэмій на тэрмін да года і нават звальненне.


Беларускія ўлады любяць усе засакрэчваць. Яны хаваюць інфармацыю і закрываюць статыстыку ад уласных грамадзян. «Люстэрка» здабывае інфармацыю з розных крыніц, каб вы маглі разумець, што сапраўды адбываецца ў нашай краіне.

І вы можаце нам у гэтым дапамагчы (клікніце на гэты тэкст)

Аформіце ахвяраванне на нашую працу, каб мы маглі расказаць, як у Беларусі насамрэч ідуць справы. Без цэнзуры, без прапаганды.

Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.

Яго выкарыстоўваюць больш за 80 тысяч арганізацый з 96 краін. Ён сапраўды надзейны: у аснове — аплатная сістэма Stripe, сертыфікаваная па міжнародным стандарце бяспекі PCI DSS. А яшчэ банк не ўбачыць, што плацёж зроблены ў адрас «Люстэрка».

Вы можаце зрабіць разавае ахвяраванне або аформіць рэгулярны плацёж. Рэгулярныя данаты нават на невялікую суму дазволяць нашай рэдакцыі лепш планаваць уласную працу.

Важна: не данацьце з картак беларускіх і расійскіх банкаў. Гэта пытанне вашай бяспекі.

Калі для вас больш зручны сэрвіс Patreon — вы можаце падтрымаць нас з дапамогай яго. Аднак Donorbox возьме меншую камісію і цяпер для нас у прыярытэце.

Мы ўдзячныя кожнаму з нашых патронаў за падтрымку! У тым ліку дзякуючы вам «Люстэрка» працягвае сваю працу.