1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  8. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  9. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Хваля жорсткіх рэпрэсій працягвалася летась па ўсёй Беларусі. Паводле звестак праваабаронцаў, агулам у 2023-м з пераследам за свае погляды сутыкнулася больш за шэсць тысяч жыхароў краіны. Такія звесткі апублікаваў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

«З палітычным адміністрацыйным пераследам сутыкнулася не менш за 6386 чалавек, з іх амаль 4500 асудзілі па адміністрацыйных справах. Як мінімум дзве тысячы чалавек прайшлі праз „суткі“ і нечалавечыя ўмовы ў ізалятарах часовага ўтрымання па ўсёй Беларусі (ім не выдавалі матрацы і сродкі гігіены, дагэтуль не прымаюць перадач)», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», колькасць рэпрэсаваных можа быць значна вышэйшай, бо ўся інфармацыя пра такія справы не даходзіць да праваабаронцаў — многія баяцца пра гэта паведамляць.

Найбольшую колькасць рэпрэсій праваабаронцы зафіксавалі ў Мінску і Мінскай вобласці — 1535 чалавек. Далей ідуць Гомельская і Гродзенская вобласці — 1345 і 1023 чалавекі. У Віцебскай вобласці пераслед з боку дзяржавы зазнаў 971 жыхар, у Брэсцкай — 943, а ў Магілёўскай вобласці — 436.

Якія пакаранні часцей за ўсё давалі па адміністрацыйных справах у 2023 годзе

Паводле звестак праваабаронцаў, летась па ўсёй Беларусі прайшло не менш за 4466 судовых працэсаў па так званых палітычных артыкулах. Суды наклалі як мінімум 1822 штрафу на агульную суму 1 524 492 рублі (каля 466 000 даляраў). Таксама рашэннямі суддзяў былі арыштаваныя не менш за 2005 чалавек. Усяго беларусы прабылі ў СІЗА не менш за 22 988 сутак (амаль 64 гады на ўсіх). Акрамя таго, паводле звестак «Вясны», па 22 справах суды прызначылі пакаранні ў выглядзе грамадскіх работ, а 38 справаў былі спыненыя на розных падставах.