Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. От ограничений по карточкам до отказа от услуг. Банки анонсировали изменения, которые введут в августе
  2. Почему Лукашенко собирает совещание, чтобы обсудить, как сушить зерно и ремонтировать технику? Спросили экс-главу сельхозпредприятия
  3. «Почему он у вас с наручниками не ходит». На совещании у Лукашенко произошла перепалка с участием чиновников и самого Лукашенко
  4. ВСУ продвинулись к северу от Покровска, несмотря на массированные атаки — ISW
  5. ЕРИП пояснил, какие изменения введет для клиентов с 1 августа
  6. «Все эти полигоны подлежат закрытию». Чиновники рассказали о проблеме в ЖКХ — говорят, что она достигла критического уровня
  7. Это заболевание будет существовать вечно. Однажды оно уничтожило до трети населения Европы — рассказываем


У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска вынесены прысуд студэнту-трэццякурсніку БНТУ Мікіту Маляру, абвінавачананаму ў апаганьванні дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мікіта Маляр. Фота: spring96.org
Мікіта Маляр. Фота: spring96.org

Справу разглядаў суддзя Антон Дудаль.

Па матэрыялах абвінавачання, 20-гадовы Мікіта Маляр разам з сябрам восеньскім вечарам прагульваўся па Бабруйску і каля адной з крам наўмысна падскочыўшы, рукой схапіўся за палотнішча сцяга Беларусі, усталяванага на дрэўку ў металічным кранштэйне, з сілай пацягнуў яго ўніз. У выніку чаго сцяг разам з фрагментам дзяржала адламаўся ад месца мацавання і ўпаў на тратуарную плітку. Затым, утрымліваючы яго ў руках за дрэўка, абвінавачаны прабег не менш за 20 метраў, размахваючы ім. На другі дзень палотнішча выкінулі на вуліцу.

Дапытаны ў судовым пасяджэнні абвінавачаны сваю віну па прад’яўленым абвінавачванні прызнаў часткова, паведаміў суду, што не меў намеру апаганіць дзяржаўны сімвал.

Аднак суд, які адбыўся 25 лістапада, прызнаў Маляра вінаватым у здзеку над сцягам, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Мера стрымання да ўступлення прысуду ў законную сілу адмененая, яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Пазней стала вядома, што Нікіта Маляр накіраваны для адбыцця пакарання ў ПУАТ № 6.

Адрас для лістоў: ПУАТ-6, 225 886, Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Лушчыкі, вул. Лясная, д. 14.