Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Доллар станет еще дешевле в феврале? Прогноз по валютам
  2. Для некоторых беларусов снижают пенсионный возраст
  3. Власти любят говорить, что санкции нипочем и делают сильнее. Но реальность иная, если посмотреть полученный «Киберпартизанами» документ
  4. Беларусов с двойным гражданством перестали пропускать в страну по иностранным документам
  5. Один в эмиграции, другой погиб в Украине, а некоторые служат Лукашенко. Как сложились судьбы участников громкой военной организации 90-х
  6. В 2025 году заработало новшество по подоходному сбору. Налоговики пояснили, кого оно затронуло и сколько придется платить
  7. «К сожалению, я любила этого человека». Тимановская попросила силовиков, чтобы они задержали ее бывшего мужа — узнали, зачем ей это
  8. Как Кремль маскирует приток в Россию рабочих и солдат из Северной Кореи и для чего отправляет своих военных в КНДР
  9. Вот почему важны независимые СМИ. У детской школы искусств в Хойниках упал дрон — как местная газета объяснила, почему не пишет об этом
  10. Гомельчанин задолжал мобильному оператору одну копейку 14 лет назад. Вы удивитесь, какая пеня ему за это «набежала»
  11. Правительство Беларуси приняло решение, которое может удивить жителей страны, где есть АЭС
  12. СМИ: США приостанавливают разработку мирного плана по Украине
  13. «С моей стороны это был тактический шаг». Полина Шарендо-Панасюк рассказала, что подписала соглашение о сотрудничестве с силовиками
  14. Где работает самая медийная доносчица Беларуси? Узнали о местах работы Ольги Бондаревой


Маці семярых дзяцей украінка Алена Якавішына адправіла ў адміністрацыю Лукашэнкі ордэн, якім яе ўзнагародзілі ў 2019 годзе. Таксама Алена напісала тлумачэнне на імя Лукашэнкі, у якім піша, што ён страціў яе павагу і давер як кіраўнік дзяржавы, піша «Радыё Свабода».

Сям'я Алены Якавішынай
Сям’я Алены Якавішынай

Алена Якавішына — грамадзянка Украіны, але стала жыве ў Беларусі. Нарадзілася ў Мікалаеве, скончыла Кіеўскі нацыянальны ўніверсытэт тэхналогій і дызайну. Калі Алене было 17 гадоў, прыехала ў Мінск пагасціць да роднай цёткі. Тут сустрэла сваё каханне — беларуса Юрыя з украінскімі каранямі. Хлопец расказаў Алене, што марыў ажаніцца менавіта з украінкай.

Юрый быў раней вайскоўцам — абслугоўваў авіяцыйную тэхніку ў Мачулішчах. У 2006 годзе звольніўся з войска, пайшоў працаваць у цывільную авіяцыю.

«Вы прадастаўляеце тэрыторыю Беларусі для войскаў агрэсара, пуску ракет»

Цяпер у Якавішыных сямёра дзетак. Старэйшаму сыну 14 гадоў, малодшым блізнятам — па 6 месяцаў.

«Я наогул не думала, што мне дадуць гэты ордэн Маці, бо я грамадзянка Украіны з відам на жыхарства ў Беларусі. Але ўсе мае дзеткі нарадзіліся тут, у Беларусі. Калі ў мяне было пяцёра дзетак, я была працуючай мамай, мяне намінавалі на ордэн. Ордэн уручалі ў Палаце прадстаўнікоў, пасведчанне да ўзнагароды падпісанае Аляксандрам Лукашэнкам. Цяпер я хачу вярнуць ордэн — такая ўзнагарода ад вас мне не патрэбная», — тлумачыць Алена Якавішына.

У лісце на імя Лукашэнкі жанчына выказвае падзяку «беларускай зямлі і цудоўнаму беларускаму народу за гасціннасць і падтрымку, за дабро і клопат, якія знаходзіла тут усе гэтыя гады». Аднак цяпер, калі яе народ праходзіць празь неверагодныя пакуты, боль і жахі вайны, развязанай Расійскай Фэдэрацыяй, кіраўнік Беларусі не толькі не асудзіў разам з усім цывілізаваным светам агрэсара, але і аказвае яму палітычную і ваенную падтрымку.

«Больш за тое, вы прадастаўляеце тэрыторыю Беларусі для размяшчэньня і ўварвання на тэрыторыю суверэннай дзяржавы — Украіны — войскаў агрэсара, пускаў смяротных ракет па маім народзе, мірных гарадах», — напісала Якавішына ў звароце да Лукашэнкі.

Фота з прыватнага архіву Алены Якавішынай

«Прачнулася а 6-й, а сваякі пішуць, што іх бамбяць»

Калі пачалася вайна, ва Украіне, у Мікалаеве і Адэскай вобласьці жылі ўсе яе сваякі. Алена ўзгадвае 24 лютага. Прачнулася яна а шостай гадзіне раніцы пакарміць немаўлятак, паглядзела ў тэлефон, а сваякі пішуць, што іх бамбяць.

«У мяне быў такі дзіўны стан: каго бамбяць? Паверыць не магла… Потым шок. Мая малодшая сястра жыве каля вайсковага аэрадрому Кульбакіна, ёй было вельмі добра чуваць, бо першае, што бамбілі, — гэта аэрадром і вайсковыя базы.

Маці і тры мае малодшыя сястры спачатку сядзелі ў сутарэнні ў самім Мікалаеве, потым пераехалі да бабулі на вёску, далей ад выбухаў. А два тыдні таму яны наважыліся выехаць з Украіны — цяпер маці і сёстры ў Нямеччыне.

Ва Украіне засталіся мужчыны — мужы сёстраў. Засталіся таксама мае стрыечныя браты і сёстры, пляменнікі, у Мікалаеўскай вобласці побач з гарачымі пунктамі — Снегіроўкай, Вазнясенскам. Яны расказваюць страшныя рэчы. А бабуля ў Адэскай вобласці, там крыху спакайней», — кажа Алена.

Кожную раніцу ўсе яе шматлікія сваякі падтрымліваюць сувязь, праводзяць пераклічку. Жанчына прызнаецца, што пастаянна абмяркоўвала з раднёй, што сітуацыя напружаная.

«І ў маім родным Мікалаеве пра гэта гаварылі, горад рыхтаваўся да вайны. Мая маці працуе ў дзіцячым садку, казала, што пастаянна трэніроўкі праводзіліся, сірэны правяралі. Але людзі да канца не верылі, што вайна пачнецца.

Хоць мой муж, былы вайсковец, казаў, што будзе вайна, ёсць усе перадумовы, што „ён“ на гэта пойдзе. Бо пачалася перадысьлякацыя войскаў да межаў, там апынулася вялікая колькасць вайскоўцаў і тэхнікі. Вось тады муж сказаў, што дакладна вайна пачнецца. Толькі ніхто не ведаў даты — калі», — кажа Алена.

Ліст, у якім Алена Якавішына адракаецца ад Ордэну Маці
Ліст, у якім Алена Якавішына адракаецца ад Ордэну Маці

«Усё што заўгодна могуць угледзець у маім учынку»

На чацвёрты дзень вайны Алена Якавішына запісала эмацыйны відэазварот да ўсіх беларусаў і кіраўніцтва Беларусі, каб не маўчалі. А праз месяц наважылася вярнуць у адміністрацыю прэзідэнта ордэн Маці. Жанчына ўсведамляе, што наступствы могуць быць самыя непрадказальныя. Сям’я Якавішыных ведае, што такое ператрус: муж Юрый адседзеў у 2020-м 15 сутак.

«У мяне пастаянна ёсць трывога, што да нас яшчэ прыйдуць. Я разумею — усё што заўгодна могуць угледзець у маім учынку.

Я ўсведамляю, што будуць ціснуць праз дзяцей. Мы вядомая ў Смалявічах шматдзетная сям’я. Мяне ведаюць усе настаўнікі. Але яны ведаюць, што дзеці добра вучацца, што яны пастаянна занятыя — у музычную школу ходзяць, у мастацкую. Калі пачнуць ціснуць — будзе вялікае пытанне пра іх сумленне. Бо да нас прычапіцца насамрэч будзе вельмі складана. Я пастаноўкі на так званы СОП („сацыяльна небясьпечнае становішча“) не баюся», — кажа Алена.

Сынам Якавішыных 14 і 11 гадоў, дачушкам — 12, 9 і 5, малодшым двайняткам па 6 месяцаў. На пытанне, як жанчына ўпраўляецца, маючы гэтулькі дзяцей, ды яшчэ паспявае працаваць, Алена адказала так:

«Канечне, складана — сямёра дзяцей, гатаваць, мыць, прыбіраць. Але я па-філасофску стаўлюся — гэта ж мае дзеці, яны павінны радаваць. Дзеткі паслухмяныя, усе занятыя. З двайняткамі, думала, будзе складана. Але мне шанцавала, мяркую, божанька дапамог — дзеткі спакойныя, не капрызныя, без гістэрык, не хваравітыя.

У нас ёсць расклад: хто калі дзяжурыць, куды хто ходзіць, што робіць, — сістэма наладжаная. Я забылася, калі сама мыла посуд, — гэта абавязак дзяцей. Бываюць, вядома, і пралёты. Але збольшага ў нас сыстэма наладжаная, механізм адбудаваны».

«Беларусы, не маўчыце, вы ж бачыце, што адбываецца»

Алена шмат кантактуе і з настаўнікамі, выхавацелямі, і з бацькамі іншых дзяцей у школе і садку. Яе дзівіць, што бальшыня робіць выгляд, што ўсё нармальна, нічога страшнага не адбываецца.

«У маёй галаве гэта не ўкладваецца — як так? Няўжо яны не ведаюць, што адбываецца ў суседняй краіне, якую бамбяць, дзе мірныя жыхары, дзеці гінуць, дзе людзі хаваюцца па падвалах, столькі ўцекачоў?

Ніхто з настаўнікаў не сказаў: „Давайце падумаем пра суседнюю краіну, давайце збярэм дапамогу тым дзеткам“. Увесь свет дапамагае Украіне, а тут цішыня.

Беларусы, не маўчыце, вы ж бачыце, што адбываецца. Беларусь цяпер — не тая краіна, у якой можна гадаваць дзяцей», — не хавае эмоцый жанчына.

Дзеці Якавішыных ведаюць пра вайну ва Украіне, яны не раз бачылі, што маці плача ад падзей на радзіме.

«Ім патрэбны падыход да мора. Ім не патрэбныя людзі, гарады»

Сям’я Якавішыных разглядала раней магчымасць пераезду ва Украіну.

«Мы плянавалі з'ехаць, дом выбіралі. Разглядалі гарады-спадарожнікі вакол Кіева: Бучу, Ворзэль. А тут такое — для нас гэта быў шок!

Цяжка сказаць, што цяпер будзе з Украінай. Больш за ўсё я зараз перажываю, што менавіта мой родны поўдзень будзе пад прыцэлам. Чаму наш Мікалаеў бамбілі, Кахоўку і Новую Кахоўку адцяпалі? Гэты горад забяспечваў вадой і Крым, і ўвесь поўдзень Украіны. Херсон цалкам акупаваны, у Марыупалі расійскія вайскоўцы сваю справу зрабілі, зараз пачнуць Мікалаеў нішчыць. Ім патрэбны падыход да мора. Ім не патрэбныя людзі, гарады. Барбарства, ніякай маралі, кашмар. На жаль, усё вельмі сумна. „Ён“ гуляе без правіл. Я перажываю, што будзе яшчэ горш», — кажа Алена і не можа стрымаць слёз.