Опубликовано 16 чэрвеня 2023 у 12.06
Адрес в интернете: https://zerka1o-news.xyz/news/economics/41527.html    

Пасол Беларусі ў Расіі падпісаў пагадненне пра пашырэнне партнёрства з самаабвешчанай ДНР

Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой і кіраўнік самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін падпісалі ў Санкт-Пецярбургу пагадненне пра пашырэнне партнёрства.

«Наш рэгіён у высокай меры зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь. На форуме падпісалі з Дзмітрыем Крутым камюніке пра пашырэнне партнёрства з Беларуссю, што стала вынікам плённай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам», — напісаў Пушылін у сваім тэлеграм-канале

На сайце пасольства Беларусі ў РФ расказалі пра сустрэчу Крутога з Пушыліным, аднак пра падпісанне якіх-небудзь пагадненняў не паведамілі.

«Падчас сустрэчы закраналіся пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце дасягнутых на нядаўняй сустрэчы з Лукашэнкам дамоўленасцяў. На перамовах прысутнічалі намеснікі міністраў па напрамках, у працы па якіх зацікаўленая „ДНР“ — будаўніцтва, сельская гаспадарка», — гаворыцца ў паведамленні пасольства.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO